Гідрахімія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Гідрахіміянавука, раздзел гідралогіі, якая вывучае хімічны склад прыродных вод і заканамернасці яго змены пад уплывам фізічных, хімічных і біялагічных уздзеянняў.

Гідрахімія цесна звязана з геахіміяй, гідрагеалогіяй, гідралогіяй сушы, петраграфіяй, мінералогіяй, глебазнаўствам, гідрабіялогіяй.

Задачай з'яўляецца ўсталяванне хімічнага складу асноўных элементаў экасістэм акіянаў і мораў, працэсаў біягеахімічнай трансфармацыі і эвалюцыі. Мінеральныя рэсурсы Сусветнага акіяна можна падзяліць на тыя, якія знаходзяцца ў самой вадзе, і тыя якія здабываюцца з яго дна. Найкаштоўнейшы рэсурс Сусветнага акіяна - сама вада, якая ўтрымлівае 75 хімічных элементаў. З яе ў прамысловых маштабах здабываюць магній, натрый, хлор і бром.

Веданне хімічнага складу вады неабходна для такіх галін практычнай дзейнасці, як водазабеспячэнне, ірыгацыя, рыбная гаспадарка; гідрахімічныя звесткі важныя для ацэнкі карозіі будаўнічых матэрыялаў (бетон, металы), для характарыстык мінеральных вод, пры пошуках карысных выкапняў (нафта, рудныя радовішчы, радыеактыўныя рэчывы ) і г. д.