Мезонная хімія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Мезо́нная хі́мія — раздзел хіміі, які вывучае атамныя сістэмы, дзе ядро атама заменена іншай дадатнай часціцай (напрыклад, μ+-мюонам, пазітронам) або электрон заменены іншай адмоўнай часціцай (напрыклад, μ-мюонам, π- ці K-мезонам).

Узнікла ў 1960-я гады ў сувязі з даследаваннямі хімічных рэакцый, якія адбываюцца пры ўзаемадзеянні мюонаў з рэчывам.

З дапамогай мезоннай хіміі атрымліваюць даныя аб размеркаванні электроннай шчыльнасці, крышталічнай і магнітнай структуры рэчыва, механізме і скорасці хімічных рэакцый.

Напрамкі даследаванняў[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя кірункі даследаванняў у мезоннай хіміі: π- і μ-мезонная хімія, вывучэнне паводзін μ+-мюона ў рэчыве і рэакцый мюонія.

π-мезонная хімія

У π-мезоннай хіміі асноўнай з’яўляецца рэакцыя перазарадкі π-мезона на пратонах

імавернасць якой залежыць ад зараду ядра атама, з якім злучаны вадарод, тыпу сувязі паміж атамамі вадароду і інш., што дае магчымасць адрозніць хімічна звязаны вадарод ад свабоднага вадароду.

μ-мезонная хімія

У аснове μ-мезоннай хіміі ляжыць вымярэнне энергій і інтэнсіўнасцей асобных ліній у рэнтгенаўскіх спектрах мезаатамаў. Асаблівасці рэнтгенаўскага выпрамянення μ-атамаў дазваляюць вызначыць элементны састаў узору, а таксама від хімічнага злучэння гэтых элементаў, μ-мюон і мюоній па сутнасці з’яўляюцца мечанымі атамамі, за рухам якіх можна сачыць ад моманту нараджэння да моманту распаду. Напрыклад, лакальныя магнітныя палі ў крышталях узаемадзейнічаюць са спінам мюона і змяняюць карціну яго прэцэсіі, што дазваляе вывучаць характарыстыкі ўнутраных магнітных палёў. На аснове вывучэння рэакцый мюонія робяць высновы аб рэакцыях атамарнага вадароду.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мезонная хімія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. С. 259.
  • Кириллов-Угрюмов В. Г., Никитин Ю. П., Сергеев Ф. М. Атомы и мезоны. М., 1980.
  • Евсеев В. С., Мамедов Т. Н., Роганов В. С. Отрицательные мюоны в веществе. М., 1985.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]