Гісторыя Папуа — Новай Гвінеі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Людзі ўпершыню засялілі тэрыторыю Папуа - Новай Гвінеі 60-45 тысяч гадоў таму з тэрыторыі Паўднёва-Усходняй Азіі, пераадолеўшы некалькі марскіх праліваў. У той час узровень мора быў ніжэй і востраў складаў адно цэлае з Аўстраліяй. Узровень мора падняўся ў канцы апошняга ледніковага перыяду, каля 12 тысяч гадоў таму. На тэрыторыі выспы знаходзіўся адзін з самых старажытных цэнтраў ўзнікнення земляробства. Па археалагічных дадзеных, яно ўзнікла там каля 8-10 тысяч гадоў таму, амаль адначасова з урадлівым паўмесяцам.

Да часу еўрапейскай каланізацыі тэрыторыя Папуа - Новай Гвінеі была населена папуасамі і меланэзійцамі. Яны жылі ва ўмовах каменнага веку, займаючыся паляваннем, рыбалоўствам і збіральніцтвам. У горных раёнах вострава - земляробствам.

Новая Гвінея была адкрыта ў 1526 годзе партугальскім мараплаўцам Жоржы ды Менэзішам. Назву востраву даў іспанскі мараплавец Інь'іга Орціс дэ Рэтэс у 1545 годзе, угледзеўшы падабенства насельніцтва з насельніцтвам афрыканскай Гвінеі.

Даследаванне вострава і пранікненне туды еўрапейцаў пачалося толькі ў XIX стагоддзі. Так, рускі даследчык Міклуха-Маклай пражыў сярод папуасаў амаль чатыры гады (у 1870-х і ў пачатку 1880-х гадоў). У XIX стагоддзі Папуа - Новую Гвінею наведвалі і іншыя еўрапейцы - гандляры, кіталовы, місіянеры. Еўрапейцы прывезлі ў Папуа - Новую Гвінею першыя жалезныя прылады.

Еўрапейская каланізацыя[правіць | правіць зыходнік]

З 1884 года паўднёва-ўсходняя частка в. Новая Гвінея (Папуа) знаходзілася пад панаваннем Брытанскай імперыі, якая ў пачатку XX стагоддзя перадала яе Аўстраліі. Паўночна-ўсходняя частка з прылеглымі астравамі - архіпелаг Бісмарка і інш. (за гэтай тэрыторыяй пазней замацавалася назва Новая Гвінея) у 1880-х гадах была захоплена Германіяй (Германская Новая Гвінея) , пасля Першай сусветнай вайны, у 1920 годзе перададзена Аўстраліі як падмандатная тэрыторыя Лігі Нацый (пазней - падапечная тэрыторыя ААН).

Аўстралійскія войскі ў Папуа-Новай Гвінеі падчас Другой сусветнай вайны. Жнівень-верасень 1942.

Падчас Другой Сусветнай вайны значная частка вострава Новая Гвінея была захоплена Японіяй (Новагвінейская кампанія). У 1942-45 гадах на востраве адбываліся зацятыя баі паміж японскімі і англа-амерыканскімі войскамі. З тых часоў 23 чэрвеня штогод адзначаецца ў Папуа - Новай Гвінеі, як дзень памяці загінуўшых у гэтай вайне.

У 1949 годзе абедзве часткі (Папуа і Новая Гвінея) у адміністрацыйным дачыненні былі аб'яднаны аўстралійскімі ўладамі.

Незалежнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1973 годзе тэрыторыя Папуа - Новая Гвінея атрымала ўнутранае самакіраванне. У верасні 1975 года стала незалежнай дзяржавай.

У 1988 - 1997 гадах на востраве Бугенвіль ішла партызанская вайна - Рэвалюцыйная Войска Бугенвіль змагалася за аддзяленне выспы ад Папуа - Новай Гвінеі. Для барацьбы супраць партызан ўрад Папуа - Новай Гвінеі выкарыстоўваў практычна ўсе ўзброеныя сілы краіны (каля 2 тысяч салдат і афіцэраў), а таксама папрасіла аб дапамозе Аўстралію, якая даслала невялікі воінскі кантынгент. У ходзе гэтай вайны загінула каля 15 тысяч чалавек [1]. Вайна прывяла да з'яўлення Аўтаномнага рэгіёна Бугенвіль

Зноскі