Гістыдын
| Гістыдын | |
| Агульныя | |
|---|---|
| Сістэматычнае найменне | L-2-аміна-3-(1H-імідазол- 4-іл) прапанавая кіслата |
| Скарачэнні | Гіс, His, H CAU,CAC |
| Хім. формула | C₆H₉N₃O₂ |
| Рацыянальная формула | C6H9N3O2 |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Малярная маса | 155,16 г/моль |
| Тэрмічныя ўласцівасці | |
| Тэмпература плаўлення | 287 °C |
| Хімічныя ўласцівасці | |
| pKa | 1,70 6,04 9,09 |
| Класіфікацыя | |
| Рэг. нумар CAS | (DL-гістыдын) |
| PubChem | |
| Рэг. нумар EINECS | 200-745-3 |
| SMILES | |
| ChemSpider | |
Гістыдын — амінакіслата, незаменная для многіх жывёл; арганізм чалавека здольны да абмежаванага сінтэзу гістыдыну. Уваходзіць у склад актыўных цэнтраў многіх ферментаў, у прыватнасці рыбануклеазы, транскеталазы. Пачатковая стадыя ферментатыўнага разбурэння гістыдына ў арганізме — адшчапленне аміяку з утварэннем ураканінавай кіслаты, якая выводзіцца з мачой. Рэакцыя дэзамініравання гістыдыну незваротная, каталізуе яе фермент гістыдын-аміяк-ліяза (гістыдын-a-дэзаміназа), выяўлены ў печані жывёл і ў бактэрый. Недахоп гістыдыну прыводзіць да шматлікіх парушэнняў абмену рэчываў, у тым ліку да тармажэння сінтэзу гемаглабіну. Папярэднік спецыфічных дыпептыдаў шкілетнай мускулатуры — карназіну і анзерыну. Дэкарбаксіліраванне гістыдыну вядзе да ўтварэння біялагічна актыўнага аміна — гістаміна; гэты працэс каталізуе гістыдын-дэкарбаксілаза — фермент, які адносіцца да класа ліяз. Фермент дзейнічае толькі на L-ізамер (прыродную форму) гістыдыну. Рэакцыя зварачальна тармозіцца інгібітарамі дыхання — цыянідам, гідраксіламінам, семікарбазідам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гістыдзін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 277. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).