Генадзь Лаўрэнцьевіч Жарын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Г. Жарын)
Генадзь Лаўрэнцьевіч Жарын
Дата нараджэння 7 чэрвеня 1946(1946-06-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2014
Род дзейнасці мастак
Жанр манументальны жывапіс і станковы жывапіс[d]
Вучоба
Уплыў Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка
Член у

Генадзь Лаўрэнцьевіч Жа́рын (7 чэрвеня 1946, Гомель — 2014) — беларускі жывапісец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Меў брата Анатоля (нар. 1950). У дзяцінстве быў астматыкам[2].

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1974 годзе[3], вучыўся ў Г. Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года[4].

Сябра БСМ з 1978 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Керамічная кафля на станцыі метро «Плошча Якуба Коласа»

Працуе пераважна ў манументальным жывапісе: вітражы «Пераўтварэнне энергіі» (1976, з В. Даўгала) у чытальнай зале Дома культуры г. Новалукомль (Віцебская вобласць), «Хлеб Радзімы» (1982, з Ю. Багушэвічам) у фае Дома культуры саўгаса «Рагінь» (Гомельская вобласць), размалёўкі ў тэхніцы энкаўстыкі («Партызаны Міншчыны», «Адроджаны Мінск», «Падполле Мінска», «Свята Перамогі»[4]) і плафон «Мінск — горад-герой» (1979—1982, з Ю. Багушэвічам) у холе канферэнц-залы былога Мінскага гаркама КПБ[3], афармленне станцыі метро «Плошча Якуба Коласа» (1984, з Ю. Багушэвічам)[2].

Аўтар станковых работ «Габеленшчыцы» (1979)[3], «Вечар у вёсцы» (1980)[4], «Слова пра родную зямлю» (1982) і інш[3].

Разам з маладымі мастакамі Юрыем Багушэвічам і Уладзімірам Крываблоцкім дапамагаў Аляксандру Кішчанку ў працы над мазаікамі ў мікрараёне «Усход»[2].

Працы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

11-гадовы сын трагічна загінуў пад коламі трамвая[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]