Перайсці да зместу

Уладзімір Васілевіч Крываблоцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Крываблоцкі)
Уладзімір Васілевіч Крываблоцкі
Дата нараджэння 17 лютага 1952(1952-02-17) (72 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Член у
Прэміі
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Уладзі́мір Васі́левіч Крывабло́цкі (нар. 17 лютага 1952, в. Хвалава, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі мастак-манументаліст, жывапісец.

Скончыўшы чатыры класы пачатковай школы, паступіў у Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка. Дыпломнай працай стаў вялізны (два з паловай метры ў вышыню) трыпціх «Хатынь». Адгэтуль пачалося захапленне манументальным мастацтвам.

Пасля сканчэння школы ў 1971 паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (скончыў у 1976). Настаўнікі: Уладзімір Стальмашонак, Гаўрыла Вашчанка, Анатоль Бараноўскі, Пётр Свентахоўскі[1], Аляксандр Кішчанка[2].

Член Беларускага саюза мастакоў[3], пэўны час узначальваў у ім секцыю манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Маляваць пачаў яшчэ ў дзяцінстве, свае малюнкі дасылаў у газету «Піянер Беларусі» і тройчы перамагаў у конкурсах.

Удзельнік мастацкіх выстаў з 1976 года. Працуе пераважна ў галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, а таксама ў жывапісе. Асновай творчасці з'яўляецца Беларусь, яе мінуўшчына, людзі, прырода. Прымаў удзел у рэканструкцыі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета[4], аздабленні будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі[5].

Уладзімір Крываблоцкі карыстаецца такімі кампазіцыйнымі хадамі, рытмам, святлом, прасторай, змадэляванай святлом і ценем, дзякуючы якім найбольш шчыльна і выразна выяўляецца пластыка твараў, чалавечых целаў.

Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім гісторыі і культуры, Магілёўскім абласным мастацкім, Віцебскім краязнаўчым музеях.

Асноўныя творы

[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды і прэміі

[правіць | правіць зыходнік]

Дзед і бабуля па матчынай лініі, а таксама яго маці ў часе Другой сусветнай вайны былі вывезеныя ў Германію на прымусовыя працы.

Пасля вайны маці працавала ў калгасе, пасля з-за хваробы вымушаная была пакінуць працу. Займалася хатняй гаспадаркай, вышывала, ткала. Бацька працаваў у будаўнічай брыгадзе, а ў вольны час іграў у народным тэатры, спрабаваў пісаць п'есы, займаўся пчалярствам, бондарствам.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

Падчас вучобы ў інстытуце Уладзімір Крываблоцкі паспрачаўся, што здолее тысячу разоў прысесці на адной назе. Спрэчку выйграў, здолеўшы прысесці па пяцьсот разоў на правай і на левай нагах, аднак пасля гэтага апынуўся ў бальніцы. З-за праблем з сэрцам пазней не трапіў на вайсковую службу[11].

Вітраж «Чалавек і прырода», які знаходзіўся ў вестыбюлі ЦНДІТК (Мінск), праз шэсць гадоў пасля стварэння рассыпаўся. Прычынай стала недасканалая тэхналогія склейвання шкельцаў.

Зноскі

  1. Таццяна Гаранская. Героіка і лірыка. Арыенціры творчасці Пятра Свентахоўскага // Мастацтва. — снежань 2011. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016.
  2. Наталля Шаранговіч. Любоў напалам з болем // Мастацтва. — люты 2008. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016.
  3. Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва: мастакі. Беларускі саюз мастакоў (9 лютага 2012).(недаступная спасылка)
  4. Таццяна Мушынская. Вялікі тэатр пасля вялікай рэканструкцыі // Мастацтва. — май 2009. — № 5/314. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016.
  5. Кристалл души (руск.). Новости. Нацыянальная бібліятэка Беларусі (9 лютага 2012).(недаступная спасылка)
  6. Алла Казакова. Любовь с болью пополам // Вечерний Минск. — 7 мая 1999.
  7. Алла Казакова. «Оставь мне долю плакать над одним…» // Вечерний Минск. — 23 кастрычніка 2002.
  8. От Подкомитета по Государственным премиям Республики Беларусь в области литературы, искусства и архитектуры // Рэспубліка. — 28 красавіка 2004. — № 77, 3517.
  9. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 359 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (4 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2020. Праверана 6 верасня 2018.
  10. Барыс Крэпак. «Будзь самім сабою…» // Культура. — 25-31 кастрычніка 2008. — № 43, 861. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2020.
  11. Адам Глобус. Суайчыннікі-7 // Наша ніва. — 1999.
  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.492