Дамуло Азізаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дамуло Азізаў
Дата нараджэння 15 сакавіка 1913(1913-03-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 кастрычніка 1943(1943-10-24) (30 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род войскаў Пяхота
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонай Зоркі

Дамуло Азізаў(2 [15] сакавіка 191324 кастрычніка 1943) — удзельнік вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, камандзір кулямётнага разліку 120-га стралковага палка 69-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту, Герой Савецкага Саюза (1943), малодшы сяржант.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў кішлаку Кастакоз Хажджэнтскага раёна Ленінабадскай вобласці (цяпер Сагдыйскай вобласць Таджыкістана). Кандыдат у члены КПСС. З 1935 года працаваў настаўнікам на радзіме[1].

З красавіка 1942 года на фронце Вялікай Айчыннай вайны. Ваяваў у складзе 69-й стралковай дывізіі 65-й арміі 1-га Беларускага фронту. Малодшы сяржант . Д. Азізаў асабліва вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра ў Лоеўскім раёне. 120-й стралковай палку, у якім служыў камандзірам кулямётнага разліку Азізаў, быў дадзены загад 15 кастрычніка 1943 года пачаць фарсіраванне Дняпра. На камсамольскім палкавым сходзе было вырашана стварыць камсамольскую дэсантную групу, якой першай даручалася пераправіцца праз раку. У складзе дэсантнай групы 15 кастрычніка 1943 года ў ліку першых пераправіўся праз раку, уварваўшыся ў варожую траншэю, гранатай ліквідаваў разлік станковага кулямёта і агнём з захопленага кулямёта знішчыў групу аўтаматчыкаў праціўніка[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года малодшаму сяржанту. Д. Азізаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1].

Загінуў герой у баях на Лоеўскім плацдарме 24 кастрычніка 1943 года. Пахаваны ў брацкай магіле ў в. Новая Баршчоўка Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Дамуло Азізаў на сайце «Героі краіны»


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.