Херускі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Херу́скі (лац.: Cherusci) — старажытнагерманскае племя. Адносіцца да ўсходняй групы старажытнагерманскіх плямёнаў.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню пра херускаў паведамляе Юлій Цэзар. Звесткі пра гэта племя ёсць таксама ў Тацыта.

Плямёны херускаў жылі з канца першага тысячагоддзя да нашай эры на абодвух берагах сярэдняга цячэння Везера і яго прытокаў, а таксама ў перадгор'ях хрыбта Гарц. Іх уладанні распасціраліся да басейна ракі Эльба.

У 4 годзе нашай эры апынуліся пад уладай Рыма. У 9 годзе н. э., незадаволеныя вялікімі падатковымі паборамі і наборам рэкрутаў у рымскую армію, херускі паўсталі пад правадырствам Армінія. Яны разам з іншымі германскімі плямёнамі нанеслі разгромнае паражэнне ў Тэўтабургскім лесе тром рымскім легіёнам, на чале з Квінтыліем Варам.

Толькі праз некалькі гадоў херускі былі разгромлены, а Арміній ваяваў супраць Рыма, пакуль не быў забіты ў 21 годзе сваімі сваякамі.

Пасля гэтага ў херускаў пачаліся ўнутраныя разлады і войны з суседнімі плямёнамі. Пасля 21 года нашай эры яны былі заваяваны плямёнамі хатаў.

Каля 330 года рэшткі херускаў увайшлі ў племянны саюз саксаў. Херускі згадваюцца сярод плямёнаў, якія супрацьстаялі Канстанціну Вялікаму.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]