Дарт Вейдэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дарт Вейдэр
Darth 1.jpeg
Дарт Вейдэр
Дзейнасць

Рыцар джэдай, потым Лорд сітхаў

Родная планета

Татуін

Раса

чалавек

Пол

мужчына

Рост

185 см

Вочы

светлыя

Зброя

сіні, потым чырвоны светлавы меч

Прыналежнасць

джэдай, потым сітх

Акцёр

Джэйк Лойд у першым фільме, Хейдэн Крыстэнсен у другім і трэцім эпізодах, Дэвід Проўз у класічнай трылогіі, Себасцьян Шоу ў шостым эпізодзе без маскі

Агучка

Джэймс Эрл Джонс

Дарт Вейдэр (англ.: Darth Vader) — галоўны персанаж выдуманага сусвету «Зорных войнаў». На працягу ўсяго фільму гледачы назіраюць эвалюцыю асобы Энакіна Скайуокера з яго дзяцінства на Татуіне да смерці на другой Зорцы смерці. Дарт Вейдэр — гэта, пэўна, самы цікавы персанаж у фільме: па-першае, яго грала найбольшая колькасць розных акцёраў на працягу ўсёй кінасагі, па-другое, Дарт Вейдэр уяўляе сабой, так бы мовіць, спалучэнне двух розных асоб: добрага і самаадданага Энакіна Скайуокера, а з другога боку ліхога і тыранічнага Дарта Вейдэра. Асоба Вейдэра цікавая яшчэ і тым, што гісторыя яго нараджэння нагадвае хрысціянскую гісторыю нараджэння Хрыста: як і ў выпадку Хрыста, бацькам для Энакіна з'яўляецца не чалавек, а звышнатуральная сутнасць, якая ў сусвеце «Зорных войнаў» мае назву Сіла. То бок Энакін быў народжаны не ад чалавека, а ад Сілы, і сама прырода з'яўлення прадвызначыла яго лёс: Энакіну ад нараджэння было наканава знішчыць сітхаў і аднавіць баланс Сілы ў галактыцы.

Героя Дарта Вейдэра прыдумаў асабіста Джордж Лукас. Існуюць розныя версіі ўтварэння імя гэтага героя. Напрыклад, Вейдэр перакладаецца з галандскай мовы як бацька.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дарт Вейдэр не нараджаецца гэткім, ён нараджаецца Энакінам Скайуокерам — добрым хлапчуком у няволі на планеце Татуін. Маці Энакіна Шмі Скайуокер знаходзіцца ў рабстве. Энакін таксама нараджаецца як раб, але рабом сябе не лічыць. Энакін і яго маці належаць Уоту. Уота — гэта сквапны бізнесмена, бізнес якога цалкам збудаваны на гандлі старымі прыладамі для касмічных караблёў, які да ўсяго яшчэ мае вялікі ажар да азартных гульняў. Гісторыя Энакіна пачынаецца з моманту, калі на яго родную планету завітаў рыцар джэдай Квай-Гон Джын. Энакін прадбачыў прылёт джэдая ў сваіх снах. Сам Энакін з дзяцінства быў здольны да вырашэння складаных тэхнічных задачаў. Яшчэ ў маленстве ён збірае ўнікальнага дроіда C-3PO, а таксама сваю гоначную машыну. Ён мае добрую рэакцыю, бо здольны прадбачыць падзеі задоўга да іх здзяйснення. Гэтая здольнасць дапамагае яму абыйсці старога пілота Сыбулбу і перамагчы ў гонках. Такім чынам Энакін дапамагае Квай-Гону здабыць грошы на рамонт карабля. Квай-Гон заўважай здольнасці Энакіна і, праверыўшы яго кроў на наяўнасць у ёй мідыхларыянаў, вырашае забраць яго з сабой на Карусант. Квай-Гон Джын упэўнены, што Энакін як раз той, пра каго казала старажытнае вяшчунства джэдаяў. Энакін з цяжкасцю развітваецца з маці і ляціць на Карусант. На Карусанце Энакін знаёміцца з сваім будучым настаўнікам Обі-Ванам Кенобі, каралевай Падмэ Амідалай і сенатарам Палпацінам. Энакіна з цяжкасцямі прымаюць у падаваны, бо ён ужо вельмі дарослы, і самае галоўнае: ён сумуе па маці. Джэдаі ведаюць, што самота вынікае з прывязанасці, а прывязанасць — гэта шлях на Цёмны бок Сілы. Але ж нягледзячы на гэта, дазваляюць Обі-Вану вучыць Энакіна. З цягам часу Энакін прывязваецца да сенатаркі Падмэ, і яна становіцца яго адзіным каханнем у жыцці, што ў рэшце рэшт прывядзе яго на цёмны бок Сілы. Потым адбываецца шэраг падзей, якія стануць для Энакіна Скайуокера/Дарта Вейдэра лёсавызначальнымі: смерць яго маці, якую ён прадбачыў, але не змог папярэдзіць, сны пра Падмэ і смерць самой Падмэ. Падзеі з маці, сны пра Падмэ, блізкае сяброўства з Палпацінам, непавага да Ордэна і неверагоднае жаданне любым чынам змяніць лёс іншых людзей, уратаваць іх ад смерці і заўжды падпарадкоўваць усё сваёй волі прывялі яго да сітха. У трэцім эпізодзе малады рыцар джэдай Энакін Скайуокер у памкненні ўратаваць сваю жонку Падмэ і дзяцей ад смерці падпарадкоўваецца волі Палпаціна, забівае магістра Мейс Вінду і пераходзіць на цёмны бок Сілы. Ён накіроўваецца на вулканічную планету Мустафар, дзе забівае віцэ-караля Нута Ганрэя, адлучае армію дроідаў, а потым сустракаецца з сваім былым настаўнікам Обі-Ванам.

Бітва паміж Дартам Вейдэрам і Обі-Ванам Кенобі, што адбылася на вулканічнай планеце Мустафар

Паміж імі адбываецца бойка, гэтая бойка з'яўляецца самай доўгай (цягнецца цягам 10 хвілін) і феерычнай ва ўсёй гісторыі «Зорных войнаў». Менавіта дзякуючы гэтаму баі Дарт Вейдэр набыў свой класічны знешні выгляд: маску, чорны кібарг-касцюм і чорны плашч. У Вейдэра так і не атрымліваецца ўратаваць Падмэ, і ад гэтага ён яшчэ болей пачынае злавацца на ўсіх джэдаяў, бо ўпэўнены, што гэта яны вінаватыя ў смерці яго жонкі. Дарт Вейдэр не здолеў забіць Обі-Вана ў бойцы на Мустафары, але ў яго атрымліваецца знішчыць фізічна яго на Зорцы смерці ў чацвёртым эпізодзе.

На пачатку чацвёртага фільма Паўстанцкі альянс пры дапамозе сенатара Леі крадзе сакрэтныя планы супер зброі Імператара. Імгненная рэакцыя імперыі ні прымушае сябе доўга чакаць: Дарт Вейдэр атакуе карабель паўстанцаў на якім ляціць Лея і бярэ ўсю каманду ў палон. Збегчы паспяваюць толькі два дроіда на выратавальнай шлюпцы, якая прызямляецца на Татуін. Падчас атакі Лея хавае планы «Зоркі смерці» у робаце R2-D2, які ўжо на планеце трапляе да дзядзькі Оўэна прыёмнага бацькі Люка і зводнага брата Энакіна. Такім чынам Люк далучаецца да паўстання. Пасля забойства імперцамі прыёмных бацькоў Люка, яго ўжо ні што не стрымлівае на Татуіне і ён разам з Обі-Ванам ляціць ратаваць Лею. Так урэшце адбываецца апошняя сустрэча Дарта Вейдэра з Обі-Ванам Кенобі і першая сустрэча з Люкам Скайуокерам. У Вейдэра не атрымалася спыніць паўстанцаў і апошнія здзяйсняюць атаку на Зорку смерці. У атацы ўдзельнічае Люк і ў вырашальны момант стрэлу Люка па Зорцы смерці, Дарт Вейдэр адчувае ў ім Сіла.

Сіла[правіць | правіць зыходнік]

Дарт Вейдэр — гэта вельмі дужы адэпт на цёмным баку Сілы. Ягоным упадабаным метадам забойства з'яўляецца ўдушэнне сваёй ахвяры. Дарт Вейдэр вельмі добра валодае тэлекінезам і здольны рухаць аб'екты, якія знаходзяцца на адлегласці.

Зброя[правіць | правіць зыходнік]

У новай трылогіі Энакін Скайуокер валодае сінім светлавым мячом, але страчвае яго ў выніку бойкі з Обі-Ванам Кенобі ў трэцім эпізодзе. Пасля Дарт Вейдэр мае ўжо класічны для ўсіх сітхаў чырвоны светлавы меч.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Star Wars: The Force Unleashed Шаблон:Цёмныя ўладары сітхаў