Зорныя войны. Эпізод I: Уяўная пагроза

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Зорныя войны. Эпізод I: Уяўная пагрозаM:
Star Wars Episode I: The Phantom Menace
Постар фільма
Жанр

прыгоды
фантастыка

Рэжысёр

Джордж Лукас

Прадзюсар

Джордж Лукас
Рык Мак-Калум

Сцэнарыст

Джордж Лукас

У галоўных
ролях

Ліям Нісан
Юэн Мак-Грэгар
Наталі Портман
Джэйк Лойд
Рэй Парк
Іэн Мак-Даярмід

Аператар

Дэвід Татэрсал

Кампазітар

Джон Уільямс

Кінакампанія

Lucasfilm
20th Century Fox

Працягласць

133 хвіл.

Бюджэт

115 млн. $

Зборы

997,411,295 $(1999)[1]
528,863,310 $(2012)[2]

Краіна

Сцяг ЗША ЗША

Мова

англійская мова

Год

1999
2012 (паўторны рэліз)

Папярэдні фільм

Зорныя войны. Эпізод VI: Вяртанне джэдая

Наступны фільм

Зорныя войны. Эпізод II: Атака клонаў

IMDb

ID 0120915

Афіцыйны сайт

«Зорныя войны. Эпізод I: Уяўная пагроза» (англ.: Star Wars Episode I: The Phantom Menace) — амерыканскі эпічны навукова-фантастычны фільм 1999 года, які быў выпушчаны кампаніяй «Лукасфільм» і распаўсюджваўся кампаніяй «20th Century Fox». Аўтарам сцэнарыя і рэжысёрам стаў Джордж Лукас. Гэта чацверты па ліку фільм кінасагі «Зорныя войны», галоўныя ролі ў якім згулялі Ліям Нісан, Юэн Мак-Грэгар, Наталі Портман, Джэйк Лойд, Рэй Парк, Іэн Мак-Даярмід, Энтані Дэніэлс, Кені Бэйкер, Перніла Аўгуст і Фрэнк Оз.

Падзеі карціны адбываюцца за 32 гады да арыгінальнага фільма. Асноўнымі персанажамі з'ўляюцца майстар джэдай Квай-Гон Джын і яго вучань Обі-Ван Кенобі, якія абараняюць каралеву Амідалу і спадзяюцца на мірнае завяршэнне маштабнай міжпланетнай гандлёвай спрэчкі. Разам з Энакінам Скайуокерам — маладым рабом з надзвычайна высокай канвергенцыяй Сілы — яны адначасова супрацьстаяць таямнічаму вяртанню сітхаў.

Лукас пачаў вытворчасць фільма, калі прыйшоў да высновы, што спецэфекты ў кінематографе прасунуліся да ўзроўню, які ён лічыў неабходным для чацвёртага фільма сагі. Здымкі пачаліся 26 чэрвеня 1997 года на кінастудыі ў Ліўздэне, у пустэльні Туніса і іншых месцах. Візуальныя эфекты стужкі ўключалі ў сябе шырокае выкарыстанне кампутарнай графікі: некаторыя з персанажаў былі цалкам кампутарызаваныя і не існавалі ў рэальным свеце. Фільм быў першай рэжысёрскай працай Джорджа Лукаса пасля 22-гадовага перапынку, калі ў 1977 годзе ён выпусціў першы фільм сагі «Зорныя войны».

Прэм'ера фільма адбылася 19 мая 1999 года, амаль праз 16 гадоў пасля прэмьеры папярэдняга фільма «Зорныя войны. Эпізод VI: Вяртанне джэдая». Яна шырока асвятлялася ў сродках масавай інфармацыі і была чаканай падзеяй з-за вялікай культурнай спадчыны арыгінальнай трылогіі фільмаў серыі. Нягледзячы на змешаныя водгукі крытыкаў, якія, як правіла, хвалілі візуальны складнік, але крытыкавалі сцэнарый, характары персанажаў і развіццё падзеяў, фільм сабраў больш за $924 мільёны ва ўсім свеце падчас прэм'ернага паказу[3], стаўшы другім касавым фільмам у гісторыі пасля карціны «Тытанік». Ён стаў самым касавым фільмам 1999 года і самым касавым фільмам кінасагі (да выхаду «Зорныя войны: Абуджэнне Сілы» ў 2015 годзе) і зараз уваходзіць у дваццатку самых касавых фільмаў у Паўночнай Амерыцы без уліку інфляцыі. 3D-перавыданне, дзякуючы якому фільм сабраў яшчэ больш за $100 мільёнаў і перасягнуў адзнаку ў $1 мільярд, было выпушчана ў лютым 2012 года. Фільм мае два сіквелы «Зорныя войны. Эпізод II: Атака клонаў», выпушчаны ў 2002 годзе, і «Зорныя войны. Эпізод III: Помста сітхаў», выпушчаны ў 2005 годзе, разам з якімі складае другую трылогію сагі.

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Пасля выхаду апошняй часткі кінасагі «Зорныя войны. Эпізод VI: Вяртанне джэдая» Джордж Лукас паведаміў, што збіраецца распачаць працу над першым эпізодам новай трылогіі да 20-годдзя прэм'еры фільма «Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея». Працу над прыквелам «Зорных войнаў» Джордж Лукас распачаў 1 лістапада 1994 года. Сцэнарый для фільма быў напісаны на аснове 15-старонкавага рэжысёрскага накіду, зробленага ў 1976 годзе. Гэты накід выкарыстоўваўся, каб было магчыма прасачыць гісторыю персанажаў і падзей, што адбыліся перад арыгінальнай трылогіяй. Працоўнай назвай быў «Пачатак» (англ.: Genesis/Beginning), пазней Джордж Лукас апублікаваў сапраўдную назву — «Уяўная пагроза». У адрозненне ад назваў іншых частак сагі, назва першага фільма мусіла быць таямнічай, каб падкрэсліць нявызначанасць лёсу Энакіна.

Для пастаноўкі трукаў у новай трылогіі быў наняты Нік Гілард. Ён распрацаваў новы стыль бойкі на светлавых мячах. У адным з інтэрв'ю Гілард заявіў, што бой на светлавых мячах — нешта накшталт гульні ў шахматы, «дзе кожны ход павінен быць прадуманы». Лукас пазней адзначыць, што джэдаі ў большай ступені «пасярэднікі», чым салдаты, таму рукапашны бой дазваляе паказаць больш духовасць і інтэлектуальную ролю джэдаяў.

Здымкі пачаліся 26 чэрвеня 1997 года і скончыліся 30 верасня 1997 года. У асноўным яны праходзілі ў студыі «Leavesden Film» у Англіі, здымкі пустыні планеты Татуін і падзей на гэтай планеце здымаліся ў Тунісе. Каралеўскі палац на планеце Набу здымаўся ў італьянскім палацы ў горадзе Казерта. Для арыгінальнай трылогіі былі створаны 9 мадэлей R2-D2. Сем з іх былі здольныя ездзіць па пустыні, адна для Кені Бэйкера, і адна была здольна варушыць 3 нагамі. На працягу здымак арыгінальнай трылогіі мадэлі, што працавалі ў пустыні, хутка ламаліся, бо іх рухавік забруджваўся жвірам. Каб пазбегнуць гэткіх праблем у новым фільме, Лукас даручыў дзвюм кампаніям — «Industrial Light & Magic» і брытанскаму аддзелу сваёй працоўнай групы па спецэфектах — стварыць новую версію R2-D2.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Падзеі фільма адбываюцца за 32 гады да бітвы пры Явіне 4 і 10 гадоў да пачатку «вайны клонаў». Два рыцары-джэдаі — настаўнік Квай-Гон Джын і яго вучань Обі-Ван Кенобі — прызначаюцца пасламі і накіроўваюцца на касмічную станцыю Гандлёвай федэрацыі для вырашэння гандлёвага канфлікту паміж ёй і планетай Набу. Перамовам не наканавана адбыцца. Касмічны карабель паслоў знішчаюць у доку станцыі Гандлёвай федэрацыі, а саміх джэдаяў спрабуюць забіць. Квай-Гон Джын разам з Обі-Ван Кенобі бягуць на планету Набу. Тым часам Гандлёвая федэрацыя па загаду Дарта Сідыуса ажыццяўляе захоп планеты Набу. На паверхні планеты Квай-Гон Джын выратоўвае ад баявога дроіда мясцовага жыхара Джа Джа Бінкса. Джа Джа згаджаецца дапамагчы джэдаям і паказвае ім шлях у падводны горад гунганаў. Уладар горада адмаўляе паслом у дапамозе. Ён не сябруе з надводнымі жыхарамі планеты і абараняць іх ад агрэсіі з боку Гандлёвай федэрацыі не збіраецца, але дае джэдаям падводная лодка, каб тыя маглі хутка дабрацца да сталіцы, горада Цід.

Гандлёвая федэрацыя паспявае ўзяць у закладнікі каралеву Падмэ Амідалу. Квай-Гон Джын і Обі-Ван Кенобі вызваляюць Падмэ і разам бягуць з Набу на планету Карусант. У космасе карабель каралевы абстрэльваюць. Дзякуючы дроіду R2-D2, які здолеў крыху адрамантаваць карабель, джэдаі і каралева дабіраюцца да Татуіна. На Татуіне карабель робіць вымушаную пасадку дзеля якаснага рамонту. На планеце Квай-Гон Джын сустракае Энакіна Скайуокера, які зьўляецца рабом Уота, мясцовага вельмі сквапнага гандляра тэхналагічным абсталяваннем. Энакін прапаноўвае гасцям сваю хатку, дзе ён жыве разам са сваёй маці Шмі Скайуокер, якая таксама належыць Уота. Квай-Гон адчувае ў хлопчыку вялікую моц і вырашае вызваліць яго. Ён лічыць Энакіна абраным. Аднак вызваліць хлопца вельмі складана, бо Уота не хоча даваць Энакіну волю і прадаваць таксама не хоча. Адзінае, на што ён згаджаецца, гэта ісці ў заклад. Каб атрымаць абсталяванне для карабля і сваю волю, хлопчык мусіць перамагчы ў вельмі небяспечных гонках. Аднак моц на баку будучага джэдая, і Энакін перамагае ў гонках. Перад самым адлётам на Квай-Гон Джына нападае сітх Дарт Мол. Квай-Гон вымушаны адступіць.

Пад час палёту на Карусант паміж хлопцам і каралевай узнікае сімпатыя. На Карусанце Квай-Гон Джын паказвае Энакіна Савету джэдаяў. Але тыя не хочуць, каб хлопчык пачынаў навучанне, тлумачачы сваё рашэнне вельмі вялікім узростам Энакіна. Нягледзячы на забарону ордэна, Квай-Гон Джын пачынае сам вучыць Энакіна. Тым часам у галактычным сенаце ідуць спрэчкі наконт канфлікту вакол планеты Набу. Амідала выказвае ў сенаце вотум недаверу канцлеру Велоруму. На яго месца абіраецца таямнічы канцлер Палпацін. Падмэ вырашае ляцець на сваю родную планету і бараніць яе незалежнасць. Разам з Амідалай на Набу Савет джэдаяў адпраўляе Квай-Гон Джына і Обі-Вана Кенобі, таксама разам з імі туды ляціць і Энакін Скайуокер.

На планеце Падмэ яднаецца з народам гунганаў. Гунганы выстаўляюць супраць захопнікаў сваіх ваяроў. Падмэ ў гэты час разам з джэдаямі захоплівае каралеўскі палац, але ўсё змяняецца, калі з'яўляецца Дарт Мол. Пачынаецца бойка паміж двума джэдаямі і сітхам. Обі-Ван Кенобі забівае Дарта Мола, але за некалькі хвілін да гэтага Дарт Мол паспявае забіць стомленага Квай-Гон Джына. Паміраючы, Квай-Гон просіць Обі-Вана навучыць хлопчыка і зрабіць з яго сапраўднага джэдая. Тым часам Энакін, якому Квай-Гон загадаў схавацца ў кабіне знішчальніка, выводзіць гэты карабель на арбіту баявой станцыі дроідаў. Трапляючы ў самае пекла бітвы, Энакіну шанцуе і ён знішчае галоўны кіруючы цэнтр баявых дроідаў. Такім чынам ён адным ударам знішчыў усё войска дроідаў.

Савет джэдаяў дае дазвол Обі-Вану вучыць Энакіна, Квай-Гон Джына крэмуюць, жыхары планеты Набу святкуюць перамогу.

Персанажы[правіць | правіць зыходнік]

3D[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2012 года фільм Зорныя войны. Эпізод I: Уяўная пагроза выйшаў у 3D.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Джордж Лукас