Дастыш фантастыш
| Дастыш фантастыш | |
|---|---|
| руск.: Дастиш фантастиш | |
| |
| Жанр | кінакамедыя |
| Рэжысёр | |
| Сцэнарыст | Марыя Снежная |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | Аляксей Арсенц’еў |
| Кампазітары | |
| Кінакампанія | Беларусьфільм |
| Працягласць | 80 хв. |
| Бюджэт | 4 000 000 000 Br |
| Краіна | |
| Мова | руская |
| Год | 2009 і 16 красавіка 2010 |
| IMDb | ID 2258329 |
«Да́стыш фанта́стыш» (руск.: Дастиш фантастиш) — беларускі мастацкі фільм рэжысёра Аляксандра Канановіча, зняты ў 2009 годзе[1]. Паводле афіцыйнай афішы, фільм прылічаецца да жанра «кінаістэрыка».
| Рэйтынгі | |
|---|---|
| Выданне | Адзнака |
| Internet Movie Database | |
| КиноПоиск | |
| The Movie Database | |
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Фільм пра пацешных, энергічных і вынаходлівых жыхароў вёскі «375 километр». Яны аруць зямлю на танку і маюць уласны агульны мабільны тэлефон, з якім ездзіць паштальён бабуля Нюра. Галоўны герой фільма Ванька мае ўмілаваную ў Аўстраліі і зносіны з ёю адбываюцца выключна праз інтэрнэт дзякуючы мабільнаму тэлефону. Суседская дзяўчына Варка, якая таемна закаханая ў Ваньку, не можа змірыцца з існаваннем суперніцы і робіць усё магчымае, каб прыцягнуць увагу хлопца[2].
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]| Акцёр | Роля |
|---|---|
| Аляксандр Казелла | Ванька |
| Марыя Возба | Варка |
| Паліна Сыркіна | |
| Сяргей Журавель | |
| Алег Ткачоў | бацька Ванькі Вася |
| Тамара Міронава | |
| Анастасія Шпакоўская | спявачка Джына |
| Святлана Акімава | |
| Зміцер Малашчыцкі | |
| Максім Брагінец |
Здымкі і прэм’ера
[правіць | правіць зыходнік]Здымкі праходзілі ў Беларусі. Прэм’ера фільма адбылася 16 красавіка 2010 года ў Мінску[3]. Пракатная катэгорыя: 16+.
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Па меркаванню крытыкаў, кінастужка не атрымалася яркай і захапляльнай. Слабым бокам фільма з’яўляецца непрафесійны мантаж і невыразная гульня акцёраў. Аднак крытыкі адзначаюць добра праведзеную рэкламную кампанію і цікавасць да кінастужкі з боку гледачоў[4].
Саўндтрэк
[правіць | правіць зыходнік]Музыку да фільму выконвалі гурты «Крамбамбуля», «Naka», «Барто», «Дзецідзяцей». Прэм’ера саўндтрэка адбылася 23 красавіка 2010 года ў мінскім клубе «Рэактар»[5].
Тэхнічныя дадзеныя
[правіць | правіць зыходнік]- Фармат выявы: 2,35:1
- Камера: Arriflex Cameras
- Фармат копіі: 35 мм (anamorphic)
- Фармат здымак: 35 мм (Fuji)
- Выява: каляровая
- Мова: руская
Зноскі
- ↑ Дастиш фантастиш (руск.). КиноПоиск. Праверана 7 кастрычніка 2021.
- ↑ Скоро! Белорусская эксцентричная комедия «Дастиш Фантастиш» (руск.)(недаступная спасылка). СТБ (08.04.2010 – 17:46). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 7 кастрычніка 2021.
- ↑ «Дастиш фантастиш» стартует 16 апреля! (руск.). Беларусьфільм. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2016. Праверана 7 кастрычніка 2021.
- ↑ Сидоренко, Антон. «Дастиш фантастиш»: Хутка, смачна (руск.). КиноПарк (19 апреля 2010 г.). Праверана 7 кастрычніка 2021.
- ↑ Саўндтрэк да «Дастыш фантастыш» прагучыць жыўцом. Наша Ніва (22.04.2010 / 09:08). Праверана 7 кастрычніка 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Дастыш фантастыш у Вікіцытатніку |
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
