Naka

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Naka
Жанр Рок
Гады 2004 — нашы дні
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Мінск/Масква
Мова песень Руская
Беларуская
Лэйблы West Records
Склад
naka.by

Naka — беларускі рок-гурт.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

2004—2006[правіць | правіць зыходнік]

  • У 2004 годзе ствараецца гурт, першыя канцэрты (клубы г. Мінска).
  • «Адкрыццё года» (за 2004 год у клубе «Графіці»)[1].
  • Песні гурта запушчаны ў ратацыю на беларускіх і ўкраінскіх радыёстанцыях (Аўтарадыё, Свет, Сталіца, Хіт FM, Рокс, Альфа радыё, Рускае Радыё, украінскім I-радыё).
  • У 2005 годзе зняты першы live-кліп на песню «Хочу уснуть я».
  • Падпісаны кантракт з маскоўскай рэкорд-кампаніяй «Прологмьюзик (RDM)» пра выданне песень гурта ў зборах серыі «НАШИ».
  • У рэлізе «15 НАШИХ» выходзіць «Дорога», у «16 НАШИХ» — «Кома»[2].
  • Гуказапісвальная кампанія Grand Records уключае песню «Крылья» ў зборніку «Даеш РОК!».
  • Удзел у першым незалежным конкурсе музычных выканаўцаў у сетцы Інтэрнэт «MuseOn» Удзел у фэсце «Окна Открой!» (Санкт-Пецярбург).
  • (спецыяльны прыз ад рэкорд-кампаніі «Бомба-Піцер» — уключэнне адной з песень гурта ў зборніку"ОХОТА!-14").
  • Дыплом «Адкрыццё года» на II Міжнародным мінскім фэсце «Адкрытае неба».
  • Прэзентацыя першага альбома «Тебе» (West Records, 2005, мастэрынг — Юрый Багданаў(руск.) бел.[3]).
  • Намінацыі «Дэбют года», і «Рок-князёўна» на «Рок-каранацыі»
  • Выступ на фэсце «ОтНАШЕния-2006» (Магілёў) Арганізатар — філіял «НАШАГА» радыё ў Магілёве.
  • Удзел у Другім незалежным конкурсе музычных выканаўцаў у сетцы Інтэрнэт «MuseON» (г. Масква) — 2-е месца ў намінацыі «фатальнай MuseON».
  • Выступ на рок-фэсце «Крылья» (г.Масква, Тушына).

2007—2009[правіць | правіць зыходнік]

  • Удзел у трэцім незалежным конкурсе музычных выканаўцаў у сетцы Інтэрнэт «MuseON» (2007, г. Масква).
  • Удзел у «IndieFEST» (г. Мінск).
  • Удзел у фэсце «Музычны АПЕЛЬСІН» (Мінск).
  • Выхад кліпа «Мой герой Т. Б.».
  • Выхад кліпа «Няма мяне».
  • У 2008 годзе гурт піша адкрыты ліст музычнай і немузычнай грамадскасці, у якім паведамляюць пра магчымасць бясплатнай, легальнай спампоўкі першага альбома гурта з сеткі Інтэрнэт.
  • Адкрыццё сайта фан-клуба.
  • Выхад кліпа «Дарога».
  • Выступ на фэсце «ОтНАШЕния-2008» (г. Магілёў).
  • Першы канцэрт у Маскве (клуб «Запаснік»).
  • Запіс другога альбома (у студыі Сяргея Бальшакова, г. Масква).
  • Кліп гурта «Мой герой Т. Б.» стаў адным з пераможцаў фэсту рэдкіх відэакліпаў «NO AIR. ПА-ЗА ЭФІРАМ».

Гурт працуе над сваім другім поўнафарматным альбомам, аднак гэта не замінае яе канцэртнай дзейнасці. У мінскім клубе «DAclub» адбыўся сумесны выступ гурта NAKA і БАРТА. Падчас канцэрту былі прадстаўлены як старыя кампазіцыі, так і песні з новага альбома. Таксама быў выкананы антыкрызісны хіт «Скоро всё е..неться».

2010—2012[правіць | правіць зыходнік]

У свет выходзіць другі поўнафарматны альбом «Пора», прэзентацыя якога адбылася 29 студзеня 2010 года ў клубе «Рэактар». У трэк-ліст альбома ўвайшлі дзве версіі скандальнай песні «Бяжы»: на рускай і на беларускай мове[4].

Гурт выпускае EP «Собирайтесь», у які ўвайшла загалоўная песня другога альбома «Пора», а таксама дзве новыя кампазіцыі «Всех забрали» і «Собирайтесь». Вось як пракаментавала падзею лідар гурта Анастасія Шпакоўская: «Песні былі напісаны дзесьці ўлетку. І гэта, магчыма, было ў пэўнай ступені вяшчунствам. Так атрымалася, што ў свеце апошніх падзей песні з такімі назвамі сталі актуальнымі. Мы іх успомнілі і вырашылі зрабіць такое пасланне».[5]

У гэтым жа годзе ў Мінску адбыўся выбух у метро, які забраў жыццё ў 17 чалавек. Гэта падзея адбілася і на творчасці гурта: выйшаў у свет міні-альбом, у склад якога ўвайшлі песні «У баі», «Пагоня» ды «За минуту до взврыва». Апошнюю песню лідар калектыву Анастасія Шпакоўская напісала літаральна на працягу тыдня пасля падзей, якія адбыліся ў Мінску. Назву «За минуту до взрыва» і было вырашана даць міні-альбому [6].

У ліпені гурт дае сольны канцэрт у сталічным клубе «LOFT», пасля якога на гітарыста гурта Паўла Трыпуця быў здзейснены напад. Музыка быў моцна збіты хуліганамі, з прычыны чаго гурта прыйшлося адмяніць хуткі канцэрт у Маскве. Гэта не першы выпадак нападу на музыкаў гурта, раней канцэрты даводзілася адмяняць з-за траўмы рукі бас-гітарыста гурта.

У гэтым годзе сваю дзейнасць пачынае сайд-праект вакалісткі Анастасіі Шпакоўскай і піяністкі Ірыны Кліменка Naka Piano. У рамках праекта праходзяць канцэрты, на якіх удзельніцы гурта выконваюць упадабаныя публіцы хіты і прэзентуюць некалькі новых песень.

Таксама гурт аб'яўляе пра пачатак збору сродкаў для запісу новага альбома «Довольна(руск.) бел.»[7][8].

2013 — па сённяшні дзень[правіць | правіць зыходнік]

25 красавіка на сцэне мінскага клуба RE:Public адбылася прэзентацыя альбома «Довольна», які стаў трэцім у дыскаграфіі гурта[9]. Да гэтага моманту ў гурце змяніўся бас-гітарыст[10].

Аднак яшчэ адна кадравая перастаноўка чакала гурт наперадзе. Практычна адразу пасля канцэрту гурт пакінуў барабаншчык Дзмітрый Рыбакоў. Сам музыка ніяк не пракаментаваў сваё рашэнне. У сувязі з гэтым гурту прыйшлося адмяніць запланаваныя канцэрты ў Маскве і Кіеве і замяніць іх выступам Naka Piano.

У 2013 годзе таксама выходзіць альбом «Piano» ад імя сайд-праекта Naka Piano[11].

У 2014 годзе гурт прадстаўляе максі-сінгл «Muza», у які ўвайшлі тры кампазіцыі («Муза», «Прощай», «Zombie Nation»)[12]. Загалоўная песня сінгла створаная паводле верша Алеся Плоткі, які таксама стварыў вокладку сінгла.

2016 год адзначаецца выхадам першага ў дыскаграфіі калектыва цалкам беларускамоўнага альбома «Мая малітва»[13].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

EP[правіць | правіць зыходнік]

  • «Собирайтесь» (2011)
  • «За минуту до взрыва» (2011)[6]
  • «Muza» (2014)[12]

Naka Piano[правіць | правіць зыходнік]

Удзел у зборніках[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Фэсты і музычныя прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Самусик, Ольга (2005). "NAKA :: «Тебе» родной и настоящей музыки" (in ru). Музыкальная газета (47). http://www.nestor.minsk.by/mg/articles/2005/47/0900.html. Retrieved on 2020-03-20. 
  2. Самусик, Ольга (2005). "Naka О Чем Поет Девушка" (in ru). Музыкальная газета (12). http://www.nestor.minsk.by/mg/articles/2005/12/1000.html. Retrieved on 2020-03-14. 
  3. Дебютный альбом Naka (руск.) . Музыкальная газета (14 лістапада 2005). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 20 сакавіка 2020.
  4. Подберезский, Дмитрий Бяжы (руск.) . ej.by. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2020. Праверана 4 сакавіка 2020.
  5. Naka выдала "заклікалку" да салідарнасці / Еўрапейскае радыё для Беларусі
  6. 6,0 6,1 Naka представила мини-альбом «За минуту до взрыва»
  7. Колесникова, Маша Группа Naka предлагает поклонникам скинуться на запись нового альбома (руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (28 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2020. Праверана 14 сакавіка 2020.
  8. Калеснікава, Маша Гурт Naka прапануе прыхільнікам скінуцца на запіс новага альбома (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (27 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2020. Праверана 14 сакавіка 2020.
  9. Будкін, Сяргей Задаволеным быць не забароніш (бел.) . Будзьма беларусамі! (23 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2020. Праверана 2 сакавіка 2020.
  10. Протасеня, Ксюша; Суряпин, Антон Довольная Naka презентовала новый альбом в RE:PUBLIC (руск.) . Belarusian News Photos (25 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2020. Праверана 14 сакавіка 2020.
  11. 11,0 11,1 Naka Piano "Piano" (+аудио) / Experty.by
  12. 12,0 12,1 Группа Naka выпустила макси-сингл "Muza" (+скачать) / Experty.by
  13. Naka "Мая малітва" (+аўдыё) / Experty.by
  14. Naka "Довольна" (+аудио) (ru, be). Experty.by (12 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2020. Праверана 14 сакавіка 2020.
  15. Жбанков, Максим Внештатный эксперт М.Жбанков: Naka "Довольна" (руск.) . Experty.by (12 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2020. Праверана 14 сакавіка 2020.
  16. Naka "Мая малітва" (+аўдыё) / Experty.by
  17. Розныя артысты "Апошні золак" (+аўдыё) / Experty.by
  18. Розныя артысты "Re:Песняры" (+аўдыё) / Experty.by

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]