Перайсці да зместу

Дваццатае стагоддзе (фільм, 1976)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дваццатае стагоддзеM:
італ.: Novecento
Постар фільма
Жанр драматычны фільм[3][4] і рамантычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Paramount Pictures
Працягласць 317 ± 1 хв.
Краіна
Мова англійская і італьянская мова
Год 1976, 7 кастрычніка 1977[1] і 15 студзеня 1979[2]
IMDb ID 0074084
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Дваццатае стагоддзе»[9] (італ.: Novecento, іншая назва — «1900») — эпічны 5,5-гадзінны кінафільм Бернарда Берталучы, які выйшаў у 1976 годзе. У ролях — ключавыя зоркі сусветнага кінематографа з ЗША, Францыі, Італіі і Канады.

Галоўныя героі фільма — Альфрэда (Роберт Дэ Ніра) і Ольма (Жэрар Дэпардзьё) — два чалавекі, якія нарадзіліся ў Італіі ў адзін час, у адным рэгіёне, але ў зусім розных сем’ях (памешчыцкай і сялянскай). У эпічнай, больш за пяцігадзінным фільме паказаны іх жыццёвыя шляхі на фоне гістарычных падзей і змены грамадскіх настрояў Італіі ў першай палове XX стагоддзя. Асноўны матыў фільма — вызваленне італьянскага сялянства з-пад патрыярхальнай і паўфеадальнай улады землеўладальнікаў.

Карціна пачынаецца 1901 годам, калі ў дзень смерці Джузэпэ Вердзі ў маёнтку Берлінг’еры з’яўляюцца на свет пазашлюбны сын парабчанкі Ольма Далька і памешчыцкі ўнук Альфрэда Берлінг’еры. Ольма і Альфрэда сябруюць, наколькі ім дазваляюць сацыяльныя ўмоўнасці, пры гэтым рашучы Ольма прыцягвае да сябе Альфрэда.

Лёс разводзіць іх, калі пачынаецца забастоўка. Ольма і Альфрэда з’яўляюцца ў маёнтку пасля заканчэння Першай сусветнай вайны, адзін як салдат, які дэмабілізаваўся, а другі як тылавы афіцэр, які выйшаў у адстаўку (быў адкуплены ад адпраўкі на фронт сваім бацькам).

  1. Box Office Mojo — 1999.
  2. Шведская база дадзеных фільмаўSvenska Filminstitutet.
  3. а б http://www.imdb.com/title/tt0074084/ Праверана 26 мая 2016.
  4. а б в г д е ё ж з і к л м н о http://www.filmaffinity.com/en/film903598.html Праверана 26 мая 2016.
  5. а б в г д http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=2861.html Праверана 26 мая 2016.
  6. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/novecento/15749/ Праверана 26 мая 2016.
  7. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с http://www.imdb.com/title/tt0074084/fullcredits Праверана 26 мая 2016.
  8. а б http://bbfc.co.uk/releases/1900-film Праверана 26 мая 2016.
  9. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — артыкул Дэпардзьё Жэрар