Перайсці да зместу

Дворышча (Расонскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Дворышча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • ▼251 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2159
Аўтамабільны код
2
СААТА
2242829024
Дворышча (Беларусь)
Дворышча
Дворышча


Дворышча (Віцебская вобласць)
Дворышча
Дворышча


Дворышча (Расонскі раён)
Дворышча
Дворышча


Мапа

Дво́рышча[1] (трансліт.: Dvoryšča, руск.: Дворище) — аграгарадок у Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Альбрэхтаўскага сельсавета. Да 2004 года з’яўляўся цэнтрам Дварышчанскага сельсавета[2]. У 2004 — 2005 гадах у складзе Краснапольскага сельсавета[3].

Аграгарадок знаходзіцца за 24 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 170 км ад Віцебска, за 26 км ад чыгуначнай станцыі Дрэтунь[4]. На поўдзень ад вёскі знаходзіцца возера Паланец, прыкладна за 0,7 км на захад — возера Заслісцінак.

Паводле агульнадзяржаўнай рэвізіі 1738 г. Дворышча ўяўляла сабой сукупнасць дзяржаўных вёсак, аб'яднаных у дзяржаву "Дворышча, Ясеновічы, Млынок". Трымальнікам дзяржавы на той час з'яўляўся Ян Заламаеўскі. Згодна з апісаннем да староства ў гэты год адносіліся вёскі Булаўкі (Булаўка), Дамашкова, Дворная, Межна, Мілёнкі, Навіны, Пакаена, Пушча, Рудраўцава, Рум, Ясеновічы. У маёнтку было 10,5 службаў, сяляне якіх плацілі чынш у памеры 24 злотых, з адной службы адбывалі 8 дзён паншчыны ў тыдзень, давалі адзін лубок мёду і чатыры курыцы, нарыхтоўвалі 5 вазоў сена на панскіх сенажацях, мелі права "лавіць рыбу на сваю патрэбу" ў пяці азёрах уладання. У дзяржаве Дворышча мелася карчма з рудняй, якія прыносілі даход у 300 злотых. У фальварках дзяржавы высяваліся жыта, ячмень, авёс, пшаніца, грэчка, гарох. [5].

  • 1997 год — 268 жыхароў, 113 двароў[4].
  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  3. ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 23 июня 2005 г. № 132 Об изменении границ сельсоветов Россонского и Ушачского районов Архівавана 10 жніўня 2021.
  4. 1 2 БелЭн 1998.
  5. ↑ Доўнар А. Дзяржаўныя ўладанні Полацкага ваяводства па рэвізіі 1738 г. (на тэрыторыі сучаснага Расонскага раёна). Расонскі край : гісторыя, культура, людзі : зб. навук. арт. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі; уклад. М. В. Клімаў; рэдкал. : В. Л. Лакіза (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2026. — С.71-82
  • Дво́рышча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 30. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 9. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.
  • Ліст карты N-35-11. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)