Джабхат аль-Акрад
Джабхат аль-Акрад | |
---|---|
курд.: Enîya Kurdan | |
Іншыя назвы | Брыгады курдскага фронту |
Этнічная прыналежнасць | курды |
Лідары | Ала Джаба † |
Актыўная ў | Сірыя |
Сфарміравана | 2014 |
Саюзнікі |
Урад Сірыі Ісламская дзяржава |
Праціўнікі | Свабодная армія Сірыі |
Удзел у канфліктах | Грамадзянская вайна ў Сірыі |
Джабхат аль-Акрад («Брыгады курдскага фронту»; курд.: Enîya Kurdan) — арганізацыя курдскіх паўстанцаў, якая адносіцца да сірыйскай апазіцыі і прымае актыўны ўдзел у грамадзянскай вайне ў Сірыі ў баях супраць баевікоў ІДІЛ. Уваходзіць у Джэйш-ат-Тувар і Дэмакратычныя сілы Сірыі.
Месца дыслакацыі
[правіць | правіць зыходнік]Ваенізаваная арганізацыя дзейнічае пераважна ў раёнах тых мухафаз, дзе пераважае курдскі народ, альбо ў раёнах з мяшаным этнічным складам, у асноўным, у мухафазах Алепа і Рака. Баявыя брыгады гэтай арганізацыі кантралююць асобныя вобласці пераважна па-за межамі квазі-аўтаномных курдскіх анклаваў у курдскіх гарах, а таксама ў кантонах Джазіра і Кабані ў самаабвешчанай Федэрацыі Паўночнай Сірыі — Рожава, якія кантралююць Атрады народнай самаабароны (YPG) і іншыя ірэгулярныя вайсковыя атрады, падпарадкаваныя Найвышэйшаму курдскаму савету. Вобласці пад кантролем Джабхат аль-Акрад уключаюць у сябе сельскія раёны ў асноўным на поўнач і ўсход ад Алепа, асобныя раёны ў самім Алепа, вобласць Гэт-Тэль-эль-Аб’яд у паўночнай частцы мухафазы Рака і некаторыя кварталы ў самой Эр-Рацы.
Стварэнне
[правіць | правіць зыходнік]Баявая група сфармавалася ў 2013 годзе як брыгада Сірыйскай свабоднай арміі[1][2], праціўніцы Сірыйскай Арабскай арміі, якая абараняе легітымны ўрад Сірыі. Касцяк групы складалі атрады курдскіх і арабскіх перабежчыкаў, што дэзерціравалі з шэрагаў сухапутных сіл урадавых войск на пачатковым этапе грамадзянскай вайны. З моманту стварэння яна захоўвала цесныя сувязі з Дэмакратычным саюзам (PYD), у тым ліку ўзгадняючы баявыя дзеянні з ваенізаваным крылом партыі.
Выключэнне з ССА
[правіць | правіць зыходнік]Па некаторых звестках, Джабхат аль-Акрад выключылі з Ваеннага савета Алепа (ім кіравалі прадстаўнікі Сірыйскай свабоднай арміі) 16 жніўня 2013 года ў сувязі з тым, што арганізацыя падтрымлівала цесныя кантакты з Дэмакратычным саюзам[3]. Нагодай для варожага стаўлення да брыгады курдскага фронту сталі няспынныя сутыкненні ў паўночнай частцы Сірыі паміж групоўкамі суніцкіх мяцежнікаў і атрадамі курдскага ваенізаванага апалчэння (YPG).
Дзейнасць з 2014 па 2016 год
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 2014 г. пасля некалькіх месяцаў бяздзейнасці Джабхат аль-Акрад паспрабаваў наладзіць узаемадзеянне з падраздзяленнямі Сірыйскай свабоднай арміі і іншым фракцыямі мяцежнікаў, наступаючы на пазіцыі ІДІЛ. 17 лютага стала вядома, што падчас бітвы за Алепа ў раёне Ашраф загінуў камандзір Джабхат-аль-Акрад, Ала Джаба, чые перадавыя атрады ўтрымлівалі кварталы, дзе жывуць сотні тысяч курдаў (пераважна з правінцыі Афрын). 28 лютага 2014 года ІДІЛ адступіла ад межаў Аазаза, які быў узяты сіламі Джабхат аль-Акрад, а таксама Паўночнай Штармавой брыгадай (курд. Liwa Asifat al-Shamal) і Брыгадай Аль-Таўхід[4]. Атрады Джабхат-аль-Акрад публічна пагражалі пакінуць Алепа і Эр-Раку ў выпадку, калі іншыя падраздзяленні мяцежнікаў не акажуць ім падтрымку[5].
У красавіку 2015 года Брыгады курдскага фронту налічвалі ў сваім складзе каля 7 000 байцоў. 3 мая 2015 года фарміраванне аб’ядналася з групоўкамі руху Хазм, звязанага з Сірыйскім рэвалюцыйным фронтам, а таксама батальёнам «Паўночнае сонца» і драбнейшымі групоўкамі Сірыйскай свабоднай арміі, сфармаваўшы Армію рэвалюцыянераў[6].
8 чэрвеня 2016 года арганізацыя Джабхат аль-Акрад сфармавала батальён пакутнікаў Джыа Ахрас, які складаецца выключна з жанчын[7].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Kurdish Jabhat al-Akrad’s commander: Islamic-Jihadist groups in Syria have hijacked FSA Архівавана 1 лютага 2014. undpi.org (english)
- ↑ Al-Qaeda brutality, Kurdish fighter beheaded Архівавана 22 жніўня 2013. firatnews.com (english)
- ↑ van Wilgenburg, Wladimir. FSA Removes Jabhat al-Akrad From Council . Transnational Middle-East Observer (16 жніўня 2013).
- ↑ van Wilgenburg, Wladimir. Syrian Kurds, rebels find common enemy in ISIS(недаступная спасылка). Al Monitor (27 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2014. Праверана 16 May 2014.
- ↑ "Rebels demand help as fighting rages against ISIS in Ghouta". The Daily Star. 3 July 2014. Праверана 9 July 2014. Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2018. Праверана 10 жніўня 2019.
- ↑ Hasan Mustafa. An Analysis of Jaish al-Thuwar (The Army of Revolutionaries) – A Component of the Syrian Democratic Forces (16 лістапада 2015). Праверана 4 December 2015.
- ↑ عفرين- اختتام دورة عسكرية لنساء مناطق الشهباء (كتيبة الشهيدة جيان احرص) — YouTube