Джайсалмер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Джайсалмер
Jaisalmer, जैसलमेर
Jaisalmer la città d'oro.jpg
Краіна
Каардынаты
Плошча
км²
Вышыня цэнтра
225 м
Насельніцтва
65471 чалавек (2011)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+02992
Паштовыя індэксы
345001
Афіцыйны сайт
Джайсалмер на карце Індыі
Джайсалмер (Індыя)
Джайсалмер

Джайсалмер (англ.: Jaisalmer, раджастхані: जैसलमेर') — горад у індыйскім штаце Раджастхан. У мінулым — сталіца адной з дзяржаў раджпутаў. Насельніцтва (2011 г.) — 65 471 чал.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1156 г. як сталіца раджпутскай дынастыі Равал. Названы ў гонар заснавальніка, раджы Равала Джайсала. У 1294 г. падчас аблогі дэлійскім султанам Аладзінам 24 тысячы жанчын-жыхароў Джайсалмера скончылі жыццё самагубствам, а 3800 мужчын загінулі пры абароне. Падобныя падзеі ў гісторыі Джайсалмера паўтараліся некалькі разоў, калі абаронцы бачылі сваю паразу. У XVII - XVIII стст. горад знаходзіўся ў залежнасці ад маголаў і маратхаў. У 1818 г. падпарадкаваны Брытанскай Ост-Індскай кампаніяй. З 1947 г. у складзе незалежнай Індыі.

Крэпасць[правіць | правіць зыходнік]

Крэпасць Джайсалмер — адзін з найбуйнейшых фартыфікацыйных комплексаў у свеце. Пабудавана ў XVI ст. як ваенны і адміністрацыйны цэнтр на месцы старой разбуранай крэпасці XII ст. Сучасныя памеры — 460 м × 230 м. Падвойныя муры дасягаюць 4,6 м. Ахоўваецца 56 бастыёнамі. З-за спецыфічнага колеру муроў у мінулым атрымала мянушку "Залатога горада". Разам з іншымі крэпасцямі Раджастхана ўключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя галіны эканомікі — вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, дэкаратыўнага каменю, зробленых уручную тканін, скураных вырабаў. Каля Джайсалмера здабываюць нафту, газ, соль. Важную ролю ў развіцці горада традыцыйна адыгрывае турызм.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]