Джордж Браўн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Джордж Браўн
Єзуїт Джозеф Браун.jpg
Дата нараджэння

1 чэрвеня 1801(1801-06-01)

Месца нараджэння

Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя

Дата смерці

31 снежня 1879(1879-12-31) (78 гадоў)

Месца смерці

Кракаў, Аўстра-Венгрыя

Род дзейнасці

святар, гісторык, бібліёграф, настаўнік

Месца працы

Q25438333?
Львоўскі езуіцкі калегіум[d]

Альма-матар

Пецярбургскі езуіцкі калегіум[d]
Полацкі езуіцкі калегіум
Полацкая езуіцкая акадэмія

Джордж Браўн, або Броўн (Brown, у манастве Юзаф, 1 чэрвеня 1801 — 31 снежня 1879) — гісторык, бібліёграф і педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах Пецярбурга і Полацка, Полацкай езуіцкай акадэміі.

У 1817 годзе ўступіў у ордэн езуітаў.

З 1820 года выкладаў тэалогію ў езуіцкіх калегіумах Цярнопаля і Львова.

У 18611870 гадах супрацоўнічаў з часопісамі «Tygodnik katolicki» («Каталіцкі штотыднёвік»), у якім друкаваў артыкулы па гісторыі Беларусі.

Вывучаў гісторыю ордэна езуітаў на Беларусі і ў Польшчы.

Стварыў бібліяграфічны слоўнік на лацінскай мове «Бібліятэка пісьменнікаў польскай часткі таварыства Ісуса» (1856).

Напісаў на лацінскай мове гісторыю езуітаў на Беларусі (не апублікавана, рукапіс захоўваецца ў архіве езуітаў у Рыме).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4