Перайсці да зместу

Джэймс Мэцью Бары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэймс Мэцью Бары
англ.: James Matthew Barrie
1890 год
1890 год
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні брыт. англ.: James Matthew Barrie
Дата нараджэння 9 мая 1860(1860-05-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 чэрвеня 1937(1937-06-19)[1][3][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Mary Ansell[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, журналіст, драматург
Гады творчасці 1883[5]1937[5]
Мова твораў англійская
Узнагароды
ордэн Заслуг
Подпіс Выява аўтографа
jmbarrie.co.uk (англ.)
Творы на сайце Lib.ru
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Джэймс Мэцью Бары (англ.: James Matthew Barrie, 9 мая 1860, Кірым'юр — 19 чэрвеня 1937, Лондан) — шатландскі драматург і празаік, найбольш вядомы як аўтар казкі «Пітэр Пэн».

Быў дзявятым дзіцем у сям'і ткача. Калі яму было шэсць, ягоны старэйшы брат Дэвід (матчын улюбёнец) загінуў за два дні да свайго 14-годдзя. Маці была ў роспачы, і Джэймс спрабаваў заняць месца Дэвіда, нават апранаў яго адзенне. Аднойчы Джэймс зайшоў у матчын пакой, і тая спытала: «Гэта ты?» "Я думаю, яна размаўляла з мёртвым хлопчыкам, — напіша Бары пасля ў аўтабіяграфічнай кнізе, — і я сумна адказаў: «Не, гэта не ён, гэта ўсяго толькі я». Яго маці знаходзіла суцяшэнне, думаючы, што яе мёртвы сын назаўжды застанецца хлопчыкам, ніколі не вырасце і не пакіне яе.

Бары вучыўся ў Акадэміі Дамфрыса, а пасля ў Эдынбургскім універсітэце, па заканчэнні якога працаваў у рэдакцыі газеты Nottingham Journal. Літаратурай пачаў займацца ў 1885 годзе — напісаў серыю аповесцяў пра вясковае жыццё, раман пра журналістаў, некалькі любоўна-псіхалагічных раманаў. З 1897 года звяртаецца да драматургіі, робіцца вядомым пасля камедыі Quality Street (1901) пра жыццё Англіі ў пачатку ХІХ ст.

У 1897 годзе Бары знаёміцца з Сільвіяй і Артурам Дэвісамі, іх сям'я будзе граць важную ролю ў жыцці пісьменніка. Ён часта бавіць час з дзецьмі Дэвісаў. Сам Бары быў жанаты з актрысай Мэры Энсэл 15 гадоў, але дзяцей не меў. Пасля смерці Артура і Сільвіі Бары робіцца апекуном іх пяцярых дзяцей — Джорджа, Джона (Джэка), Пітэра, Майкла і Нікаласа. Бары выдумаў Пітэра Пэна, каб забаўляць Джорджа і Джэка: ён прыдумаў, што іх малодшы брат Пітэр умее лётаць. Ён сцвярджаў, што да нараджэння ўсе дзеці — гэта птушкі, і бацькам даводзіцца зачыняць акно ў дзіцячым пакоі, каб дзеці пасля не адляцелі. Гэтая гісторыя перарасла ў казку пра хлопчыка, які ўсё ж адляцеў.

Упершыню вобраз Пітэра Пэна з'яўляецца ў дзвюх ранніх кнігах Бары. У рамане «Томі і Грызел» згадваецца хлопчык, які адбіўся ад сям'і: ён рады, што згубіўся, і баіцца, што яго знойдуць і прымусяць вырасці. Потым пра хлопчыка, які не хацеў расці, апавядалася ў шасці раздзелах кнігі «Белая птушачка» (The little white bird), якія пасля выйшлі асобным выданнем пад назвай «Пітэр Пэн у Кенсінгтанскіх садах» (Peter Pan in Kensington Gardens, 1906) з ілюстрацыямі Артура Рэкхэма.

У 1904 годзе была пастаўленая п'еса «Пітэр Пэн», пасля якой да Бары прыйшла сапраўдная слава: у 1913 годзе яго пасвяцілі ў баранэты, у 1922 годзе ўзнагародзілі ордэнам «За заслугі», у 1919 годзе ён стаў рэктарам Сэнт-Эндрускага ўніверсітэта, а ў 1930 годзе — канцлерам Эдынбургскага ўніверсітэта, з 1928 года быў прэзідэнтам Таварыства літаратараў.

У 1911 годзе Бары перапрацаваў п'есу ў аповесць «Пітэр і Вэндзі» (Peter and Wendy).

Пісьменнік страціў сваіх самых улюбёных гадаванцаў: Джордж быў забіты на вайне (1915), Майкл, з якім Бары перапісваўся штодня падчас навучання хлопца ва ўніверсітэце, патануў разам са сваім сябрам і, магчыма, каханкам, у 1921 годзе за месяц да свайго 21-годдзя.

Джэймс Мэцью Бары памёр 19 чэрвеня 1937 года. Праз некалькі гадоў пасля яго смерці Пітэр сабраў сямейны архіў, які ўключаў дакументы і перапіску з Бары, далучыў да гэтага свае каментарыі, а пасля гэтага скончыў жыццё самагубствам, кінуўся пад цягнік.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
  • Джэймс Мэцью Бары Пітэр Пэн: [казачная аповесць] / перакл. з англ. У. Лянкевіч; ілюстрацыі К. Дубовік. — Мінск: Кнігазбор, 2017. — 188 с.

Зноскі

  • Bruce K. Hanson: The Peter Pan Chronicles : The Nearly 100 Year History of «the Boy Who Wouldn't Grow Up». Carol Publishing Corporation, New York 1993, ISBN 1-55972-160-X.
  • Susan Bivin Aller: J.M. Barrie: The Magic Behind Peter Pan. Lerner Publications, 1994, ISBN 0-8225-4918-2.
  • Kathleen Kelley-Laine: Peter Pan: The Story of Lost Childhood. Element Books Ltd, 1997, ISBN 1-86204-009-5.