Джэймс Энсар
| Джэймс Энсар | |
|---|---|
| англ.: James Sidney Edouard baron Ensor | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | нідэрл.: James Sidney Edouard Ensor |
| Дата нараджэння | 13 красавіка 1860[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 19 лістапада 1949[3][1][…] (89 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, графік, архітэктурны чарцёжнік, дзеяч выяўленчага мастацтва, дзеяч мастацтваў, аўтар |
| Жанр | Christian art[d][4], нацюрморт[4], бытавы жанр[4], партрэт[4] і гарадскі пейзаж[d][4] |
| Вучоба | |
| Мастацкі кірунак | экспрэсіянізм і сімвалізм[7][4] |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Джэймс Энсар (англ.: James Sidney Edouard, Baron Ensor; 13 красавіка 1860, Астэндэ — 19 лістапада 1949, Астэндэ) — бельгійскі мастак, графік і жывапісец.
Вучыўся ў Антверпенскай акадэміі мастацтваў (з 1877), з 1881 года жыў у г. Астэндэ. У ранні перыяд творчасці пад уплывам фламандскага жывапісу 17 стагоддзя. і Г. Ж. Д. Курбэ пісаў бытавыя сцэны («Хлопчык з лямпай», 1880; «Снеданне з устрыцамі», 1882). Пазней звярнуўся да сімволіка-фантастычных, крыкліва-яркіх па каларыце кампазіцый з выявамі масак, шкілетаў, у якіх вострая іронія і гратэск, сатыра на пошасць навакольнага свету спалучаюцца са злавеснай пародыяй на жыццё чалавецтва: «Раззлаваныя маскі» (1883), «Уезд Хрыста ў Брусель» (1888). Ствараў шматфігурныя афорты, напоўненыя напружаным драматызмам: «Сабор» (1886), «Смерць пераследуе чалавечы статак» (1896).
Зноскі
- 1 2 James Ensor
- ↑ James Sidney Ensor — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- 1 2 3 Энсор Джеймс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 RKDartists
- 1 2 3 Union List of Artist Names Праверана 20 красавіка 2017.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ Cassou J., Brunel P., Claudon F. і інш. Encyclopédie du symbolisme — 1979.
- ↑ RKDartists Праверана 25 сакавіка 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энсар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 131. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).