Дзмітрый Іосіфавіч Іваноўскі
| Дзмітрый Іосіфавіч Іваноўскі | |
|---|---|
| руск.: Дми́трий Ио́сифович Ивано́вский | |
| |
| Дата нараджэння | 28 кастрычніка (9 лістапада) 1864[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 20 чэрвеня 1920[2] (55 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | вірусолаг, батанік, біёлаг |
| Навуковая сфера |
Фізіялогія Мікрабіялогія Вірусалогія |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | магістр[5] і доктарская ступень[d][4] |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | А. С. Фамінцын |
| Узнагароды | |
Дзмітрый Іосіфавіч Іваноўскі (28 кастрычніка (9 лістапада) 1864, с. Нізы, Пецярбургская губерня — 20 красавіка 1920, Растоў-на-Доне) — расійскі фізіёлаг раслін і мікрабіёлаг, заснавальнік вірусалогіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт ў 1888 годзе і быў пакінуты пры кафедры батанікі. Пад кіраўніцтвам А. М. Бекетава, А. С. Фамінцына і X. Я. Гобі вывучаў фізіялогію раслін і мікрабіялогію.
Асістэнт Батанічнай лабараторыі Пецярбургскай АН (з 1890 года), прыват-дацэнт Пецярбургскага (1895—1901), прафесар Варшаўскага (1901—1915) і Данскога (з 1915 года) універсітэтаў.
Памёр 20 красавіка 1920 года ў Растове-на-Доне. Пахаваны на тэрыторыі брацкіх могілак, у яго паўночна-ўсходняй частцы.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Пачаўшы ў 1887 годзе вывучэнне захворванняў тытуню на тэрыторыі Бесарабіі і Нікіцкага батанічнага саду, размежаваў так званыя рябуху і мазаічную хваробу (сумесна з В. В. Полаўцавым). Высветліў (1892), што ўзбуджальнік апошняй, у адрозненне ад бактэрый, нябачны ў мікраскоп пры самым моцным павелічэнні, праходзіць праз фарфоравыя фільтры і не расце на звычайных пажыўных асяроддзях. Выявіў у клетках хворых раслін крышталічныя ўключэнні («крышталі Іваноўскага»), адкрыўшы, такім чынам, асаблівы свет узбуджальнікаў захворванняў небактэрыяльнай і непратазойнай прыроды, названых пасля вірусамі. Іваноўскі разглядаў іх як драбнюткія жывыя арганізмы. Акрамя таго, Іваноўскі апублікаваў працы пра асаблівасці фізіялагічных працэсаў у хворых раслінах, уплыў кіслароду на спіртавое закісанне у дрожджаў, стане хларафілу ў раслінах, яго ўстойлівасці да святла, значэнні караціну і ксантафілу, па глебавай мікрабіялогіі.
Зноскі
- ↑ а б в Ивановский, Димитрий Иосифович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1905. — Т. доп. Iа. — С. 806.
- ↑ Dmitry Ivanovsky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Максимов Н. А. Очерк истории физиологии растений в России // Труды института истории естествознания — 1947. — Т. 1. — С. 21–79.
- ↑ а б Летопись Российской академии наук. Т. VII. 1946—1953 — М.: Архив Российской академии наук, 2022. — С. 686. — 896 с. — ISBN 978-5-6046932-6-1
- ↑ а б в г Рихтер Я. А., Глебов М. П., Рихтер Т. Я. Дорога в будущее: К истории кружка «Маленьких ботаников», The Road to the Future: the History of “The Little Botanists” Society // Историко-биологические исследования — 2018. — Т. 10, вып. 4. — С. 8–38. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24411/2076-8176-2018-11975
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
- Нарадзіліся 9 лістапада
- Нарадзіліся ў 1864 годзе
- Нарадзіліся ў Гдоўскім павеце
- Памерлі 20 чэрвеня
- Памерлі ў 1920 годзе
- Памерлі ў Растове-на-Доне
- Пахаваныя ў Растове-на-Доне
- Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Растоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі СПбДУ
- Выпускнікі СПбДУ
- Выпускнікі Ларынскай гімназіі
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Памерлі 20 красавіка
- Вірусолагі Расіі
- Мікрабіёлагі Расіі
- Аўтары Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона
- Нарадзіліся ў Пскоўскай вобласці
