Дзмітрый Аляксандравіч Аснін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзмітрый Аснін
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Аляксандравіч Аснін
Нарадзіўся 6 ліпеня 1984(1984-07-06)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 195 см
Вага 86 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2001 Беларусь СКАФ (Мінск) 4 (-5)
2002 Беларусь Дынама (Брэст) 0 (0)
2003 — 2004 Беларусь Камунальнік (Слонім) 24 (-32)
2005 Беларусь Дарыда (Ждановічы) 1 (-1)
2005 — 2006 Беларусь Камунальнік (Слонім) 10 (-21)
2007 Беларусь Мазыр 23 (-41)
2008 Польшча Крэсовія (Семятычы)
2008 Беларусь Камунальнік (Слонім) 6 (-8)
2009 Польшча Погань (Седльцы) 8
2009 — 2010 Польшча Сталь (Жэшаў) 5 (-6)
2010 — 2011 Польшча Ожал (Вяжбіца)
2011 Беларусь Баранавічы 8 (-25)
2012 — 2014 Беларусь Ліда 53 (-66)
2015 Беларусь Хімік (Светлагорск) 15 (-21)
2016 Беларусь Дынама-Брэст 26 (-28)
2017 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 13 (-21)
2017 Беларусь Гомель 3 (-4)
2018 Мальдывы Ці-Сі Спортс
2018 Камбоджа Свайрыенг
2019 Беларусь Рух (Брэст) 0 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 лістапада 2019.


Дзмітрый Аснін (нар. 6 ліпеня 1984, Брэст) — былы беларускі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец брэсцкай СДЮШАР-5, у 2001 годзе выступаў у Другой лізе за мінскі СКАФ, а ў сезоне 2002 гуляў у дублі брэсцкага «Дынама». З 2003 па 2008 год з перапынкамі быў іграком слонімскага «Камунальніка», у першай палове 2005 года, будучы футбалістам «Дарыды», дэбютаваў у Вышэйшай лізе.

У 2008—2011 гадах выступаў у ніжэйшых дывізіёнах Польшчы. Улетку 2011 года вярнуўся ў Беларусь, але не здолеў выратаваць «Баранавічы» ад вылету ў Другую лігу. У пачатку 2012 года папоўніў склад «Ліды», якая вярнулася ў Першую лігу. Стаў асноўным брамнікам лідчан і ў сезоне 2013 дапамог ім заняць чацвёртае месца, аднак на наступны год быў выцеснены са складу Сяргеем Курганскім. Сезон 2015 правёў у якасці асноўнага брамніка светлагорскага «Хіміка».

У сакавіку 2016 года прыбыў на прагляд у брэсцкае «Дынама»[2] і ў выніку пачаў сезон у складзе роднага клуба. Спачатку быў другім брамнікам пасля Дзяніса Дзячко, але хутка заняў месца ў стартавым складзе брэстчан. У студзені 2017 года пакінуў «Дынама»[3] і неўзабаве падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[4], дзе таксама замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка.

У ліпені 2017 года перайшоў у «Гомель»[5]. У гомельскім клубе стаў другім брамнікам пасля Алега Кавалёва. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[6].

У студзені 2018 года перабраўся ў клуб «Ці-Сі Спортс» з Мальдываў[7], а ліпені 2018 года перайшоў у камбаджыйскі «Свайрыенг»[8]. У снежні 2018 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком брэсцкага «Руха»[9]. Аднак, у складзе «Руха» не правёў ніводнага матча, і ў лістападзе 2019 года перайшоў на трэнерскую працу ў акадэмію брэсцкага «Дынама»[10].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2001 Д3 СКАФ Беларусь 4 -5
2002 дубль Дынама Беларусь 9 -13
2003 Д2 Камунальнік Беларусь 6 -6
2004 Д2 Камунальнік Беларусь 18 -26
2005 (1) Д1 Дарыда Беларусь 1 -1
2005 (2) Д2 Камунальнік Беларусь 3 -7
2006 Д2 Камунальнік Беларусь 7 -14
2007 Д2 Мазыр Беларусь 23 -41
2008 (2) Д2 Камунальнік Беларусь 6 -8
2011 (2) Д2 Баранавічы Беларусь 8 -25
2012 Д2 Ліда Беларусь 21 -27
2013 Д2 Ліда Беларусь 27 -31
2014 Д2 Ліда Беларусь 5 -8
2015 Д2 Хімік Беларусь 15 -21
2016 Д1 Дынама-Брэст Беларусь 26 -28
2017 (1) Д1 Нафтан Беларусь 13 -21
2017 (2) Д1 Гомель Беларусь 3 -4

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]