Дзмітрый Леанідавіч Піневіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 18:07, 24 жніўня 2020, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Дзмітрый Леанідавіч Піневіч
в. а. міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
з 24 жніўня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Папярэднік Уладзімір Каранік

Нараджэнне 17 кастрычніка 1967(1967-10-17) (56 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Дзмітрый Леанідавіч Піневіч (нар. 17 кастрычніка 1967, в. Ілья, Вілейскі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі ўрач, спецыяліст у галіне арганізацыі аховы здароўя[1], дзяржаўны дзеяч. Выконваючы абавязкі міністра аховы здароўя Беларусі (з 2020).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Бацька — ураджэнец вёскі Расна Дрыбінскага раёна, прыехаў у Іллю пагасціць да брата, уладкаваўся ў Ільінскі аграрны каледж, дзе выкладаў тэхнічныя дысцыпліны, адзін час быў дырэктарам навучальнай установы. Маці — Ганна Піневіч, нарадзілася ў Лідскім раёне, скончыла Мінскі лінгвістычны інстытут, трапіла па размеркаванні ў аграрны каледж выкладчыцай[2].

Пасля заканчэння школы ў 1984—1990 гадах навучаўся ў Ленінградскай ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава[d] на факультэце лячэбнай справы[3], якую скончыў з чыровным дыпломам[2].

Па размеркаванні ў 1990—1992 гадах працаваў урачом медыцынскай службы в/ч 78530 у горадзе Вазнясенску Мікалаеўскай вобласці УССР[3].

Вярнуўся ў Беларусь, дзе на працягу дзесяці гадоў працаваў у розных паліклініках і бальніцах Мінска: у 1993—1994 гадах — урачом-хірургам 36-й гарадской паліклінікі, у 1994—1999 гадах — намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы для грамадзянскай абароны 5-й гарадской клінічнай бальніцы, у 1999—2002 гадах — галоўным урачом 6-й гарадской клінічнай бальніцы[3].

З 2002 года — на адміністрацыйных пасадах[2]. У студзені—чэрвені 2002 года быў начальнікам упраўлення кантролю органаў аховы здароўя, сацыяльнай абароны, спорту і турызму ўпраўлення кантролю за работай галін сацыяльнай сферы Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[3].

У 2002—2011 гадах узначальваў камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама[3].

У 2005 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзелавое адміністраванне»[3].

У 2011—2020 гадах — першы намеснік міністра аховы здароўя Беларусі. 24 жніўня 2020 года, пасля адстаўкі Уладзіміра Караніка, Аляксандр Лукашэнка прызначыў Дзмітрыя Піневіча выканаўцам абавязкаў міністра аховы здароўя Беларусі[4].

З’яўляецца старшынёй медыцынскай і антыдопінгавай камісіі НАК Беларусі[3].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»[3].

Зноскі

  1. Пиневич, Дмитрий Леонидович (род. 1967). // Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. (руск.)
  2. а б в Хто такі Дзмітрый Піневіч, які стаў на месца Караніка? // Наша ніва, 24 жніўня 2020. (бел.)
  3. а б в г д е ё ж Пиневич Дмитрий Леонидович. // Национальный олимпийский комитет Республики Беларусь (руск.)
  4. Дзмітрый Піневіч будзе выконваць абавязкі міністра аховы здароўя Беларусі. // Звязда, 24 жніўня 2020. (бел.)

Спасылкі