Дзмітрый Георгіевіч Лебедзеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Лебедзеў)
Футбол
Дзмітрый Лебедзеў
Поўнае імя Дзмітрый Георгіевіч Лебедзеў
Нарадзіўся 13 мая 1986(1986-05-13)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 81 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2005 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2006 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 0 (0)
2007—2009 Беларусь Смаргонь 61 (8)
2009—2010 Беларусь Віцебск 22 (5)
2010—2012 Беларусь Нёман (Гродна) 34 (3)
2012—2020 Беларусь Гарадзея 201 (72)
2020 Беларусь Крумкачы (Мінск) 11 (7)
2020 Беларусь Белшына (Бабруйск) 7 (0)
2021 Беларусь Крумкачы (Мінск) 13 (1)
2021 Беларусь Белшына (Бабруйск) 11 (0)
2022—2023 Беларусь Астравец 44 (10)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 красавіка 2024.

Дзмітрый Лебедзеў (нар. 13 мая 1986, Салігорск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Родны брат Дзмітрыя, Аляксандр Лебедзеў, таксама футбаліст.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец салігорскага футбола, гуляў за дубль «Шахцёра» і МТЗ-РІПА. Пасля выступаў за «Смаргонь» і «Віцебск», з 2010 года быў іграком гродзенскага «Нёмана». У 2012 годзе перастаў трапляць у асноўны склад гродзенскага клуба, у выніку ў жніўні 2012 года перайшоў у «Гарадзею»[4]. У складзе «Гарадзеі» стаў адным з асноўных ігракоў. У сезоне 2013 стаў найлепшым бамбардзірам клуба (12 мячоў).

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй»[5]. У сезоне 2015 стаў капітанам каманды і здолеў прывесці яе да выхаду ў Вышэйшую лігу. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з клубам на наступны сезон[6]. У сезоне 2016 быў адным з лідараў гарадзейцаў, з 8 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў чэмпіянаце. Заставаўся іграком асновы і ў сезоне 2017, толькі ў маі і жніўні адсутнічаў з-за траўм. У сезоне 2018 забіў 11 галоў у чэмпіянаце Беларусі і стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019[7]. Пачынаў сезон у аснове, у жніўні і верасні не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. У лістападзе 2019 года падоўжыў пагадненне з гарадзейцамі яшчэ на адзін сезон[8].

У пачатку сезона 2020 выхадзіў на замену, а ў красавіку па пагадненні бакоў пакінуў «Гарадзею»[9] і неўзабаве стаў іграком «Крумкачоў»[10]. Стаў адным з лідараў сталічнай каманды. У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Крумкачамі»[11] і неўзабаве далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[12], дзе часцей выхадзіў на замену. У снежні 2020 года пакінуў «Белшыну»[13].

У студзені 2021 года зноў стаў трэніравацца з «Крумкачамі» і неўзабаве афіцыйна вярнуўся ў клуб[14], гуляў там да ліпеня[15]. У хуткім часе зноў далучыўся да «Белшыны»[16], дзе выкарыстоўваўся яе ігрок ратацыі, дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У лютым 2022 года падпісаў кантракт з «Астраўцом»[17]. Пакінуў клуб у снежні 2023 года[18] і завяршыў прафесійную кар’еру[19].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2016

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Dmitri Lebedev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://krumkachy.com/news/zhizn-komandy/1785-anketa-krumkacha-dmitrij-lebedev
  3. https://www.pressball.by/footballstat/dmitry_lebedev/
  4. Денис Сащеко и Дмитрий Лебедев перешли в "Городею" (руск.). football.by (9 жніўня 2012). Праверана 3 снежня 2023.
  5. Семеро футболистов продлили контракты с "Городеей" (руск.). football.by (20 студзеня 2015). Праверана 3 снежня 2023.
  6. "Городея" продлила контракты с Лебедевым, Ковбом и Павлючеком (руск.). football.by (30 снежня 2015). Праверана 3 снежня 2023.
  7. Лебедев, Башилов, Павлючек и еще пять игроков продлили контракты с "Городеей" (руск.). football.by (21 лістапада 2018). Праверана 3 снежня 2023.
  8. "Городея" на год продлила контракты с Лебедевым и Архиповым (руск.). football.by (27 лістапада 2019). Праверана 3 снежня 2023.
  9. Дмитрий Лебедев покинул "Городею" (руск.). football.by (2 красавіка 2020). Праверана 3 снежня 2023.
  10. Дмитрий Лебедев стал игроком "Крумкачей" (руск.). football.by (10 красавіка 2020). Праверана 3 снежня 2023.
  11. Дмитрий Лебедев ушел из "Крумкачей" (руск.). football.by (7 ліпеня 2020). Праверана 3 снежня 2023.
  12. Официально: Лебедев и Левицкий - игроки "Белшины" (руск.). football.by (10 ліпеня 2020). Праверана 3 снежня 2023.
  13. "Белшину" покинуло 10 футболистов (руск.). football.by (21 снежня 2020). Праверана 3 снежня 2023.
  14. Дмитрий Лебедев вернулся в НФК "Крумкачы" (руск.). football.by (21 студзеня 2021). Праверана 3 снежня 2023.
  15. Дмитрий Лебедев покинул "Крумкачы" (руск.). football.by (19 ліпеня 2021). Праверана 3 снежня 2023.
  16. Дмитрий Лебедев стал игроком "Белшины" (руск.). football.by (30 ліпеня 2021). Праверана 3 снежня 2023.
  17. Дмитрией Лебедев стал игроком "Островца" (руск.). football.by (9 лютага 2022). Праверана 3 снежня 2023.
  18. Сарока, Лебедев и еще восемь футболистов покинули "Островец" (руск.). football.by (2 снежня 2023). Праверана 3 снежня 2023.
  19. Дмитрий Лебедев: "Какой смысл за тысячу рублей бегать профессионально, каждый день ходить на тренировку?" (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 9 красавіка 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]