Дзмітрый Уладзіміравіч Сарока

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзмітрый Уладзіміравіч Сарока
Дата нараджэння 4 студзеня 1944(1944-01-04) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Член у

Дзмітрый Уладзіміравіч Сарока (4 студзеня 1944, в. Крапіўнікі, Валожынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі мастакжывапісец і графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1965, вучыўся ў І. В. Глазавай, М. Я. Лісоўскага, Л. В. Лапчынскага), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1971, выкладчыкі І. В. Ахрэмчык, Н. М. Воранаў, В. А. Грамыка, Х. М. Ліўшыц). Упершыню творы мастака экспанаваліся ў 1972 годзе. З 1977 года выкладаў у мінскай Дзіцячай мастацкай школе № 1.

Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1994 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах лірычнага пейзажа, партрэта, нацюрморта. Карціны ў асноўным, прысвечаны Міншчыне і краявідам роднага края. У 2006 годзе ў мінскім Палацы мастацтва была арганізавана персанальная выстаўка жывапісу мастака[1].

Творы Дзмітрыя Сарокі зберагаюцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.

Зноскі

  1. Коўшаль І. Беларускі мастак // Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту [Электронны рэсурс] — Рэжым доступу: http://etna.by/ -- Дата доступу: 11.09.2014

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Мн .: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 488. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]