Дзмітрый Яўгенавіч Ліхтаровіч
Поўнае імя | Дзмітрый Яўгенавіч Ліхтаровіч | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
1 сакавіка 1978[1][2] (45 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||
Вага | 78 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | трэнер | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Дзмітрый Ліхтаровіч (нар. 1 сакавіка 1978, Магілёў) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. На працягу 14 гадоў выступаў за футбольны клуб БАТЭ, з 2009 па 2015 гады быў яго капітанам. З’яўляецца 12-разовым чэмпіёнам Беларусі. У цяперашні час працуе памочнікам галоўнага трэнера БАТЭ.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец магілёўскага футбола, доўгі час гуляў за мясцовы «Дняпро-Трансмаш», у складзе якога стаў чэмпіёнам краіны ў 1998 годзе. У 2001 годзе перайшоў у барысаўскі БАТЭ, за які бесперапынна гуляў на працягу 14 гадоў. У 2009 годзе стаў капітанам каманды. 1 кастрычніка 2009 года забіў першы ў гісторыі гол беларускіх клубаў у групавым этапе Лігі Еўропы (у браму «Эвертана»).
Пачынаючы з 2011 года стаў радзей з’яўляцца на полі, вельмі рэдка праводзіў усе 90 хвілін. Тым не менш, працягваў быць капітанам. У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[3], а ў студзені 2015 года стала вядома, што Дзмітрый застанецца ў камандзе і ў сезоне 2015[4].
У студзені 2016 года Ліхтаровіч прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры[5].
З’яўляецца дванаццаціразовым чэмпіёнам Беларусі — рэкордная колькасць чэмпіёнскіх тытулаў.
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў. У 2007 годзе згуляў у таварыскім матчы нацыянальнай зборнай Беларусі супраць зборнай Ірана.
Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Неўзабаве пасля завяршэння кар’еры быў прызначаны асістэнтам галоўнага трэнера дубліруючага склада БАТЭ Ігара Чумачэнкі[6], працаваў у дублі на працягу чатырох гадоў. У студзені 2020 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Кірыла Альшэўскага ў асноўнай камандзе барысаўчан[7]. Са студзеня 2021 года вярнуўся ў трэнерскі штаб дубля. У студзені 2023 года зноў стаў памочнікам Альшэўскага ў асноўнай камандзе[8].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі (12): 1998, 2002, 2006, 2007, 2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2003, 2004
Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2006, 2010, 2015
Уладальнік Суперкубка Беларусі (5): 2010, 2011, 2013, 2014, 2015
У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (10): 1999, 2000, 2002, 2003, 2006, 2007, 2008, 2009, 2010, 2011
Найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі: 2002
Найлепшы паўабаронца чэмпіянату Беларусі (2): 2002, 2009
Уваходзіць у Клуб Сяргея Алейнікава
Зноскі
- ↑ Dmitri Likhtarovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dzmitry Likhtarovich // FBref.com
- ↑ Дмитрий Лихтарович продлил контракт с БАТЭ
- ↑ Дмитрий Лихтарович продлил соглашение с БАТЭ
- ↑ Дмитрий Лихтарович завершил игровую карьеру
- ↑ Чумаченко возглавил дубль БАТЭ, Лихтарович стал ассистентом
- ↑ Альшевский назвал имена специалистов, которые войдут в тренерский штаб БАТЭ
- ↑ Александр Лисовский и Игорь Рожков вошли в тренерский штаб БАТЭ (руск.). football.by (9 студзеня 2023). Праверана 9 студзеня 2023.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)
- Нарадзіліся 1 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ФК Дняпро-2 Магілёў
- Ігракі ФК БАТЭ
- Футбольныя трэнеры Беларусі