Перайсці да зместу

Ігар Мікалаевіч Крывушэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ігар Крывушэнка)
Футбол
Ігар Крывушэнка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ігар Мікалаевіч Крывушэнка
Нарадзіўся 10 лютага 1964(1964-02-10) (60 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь БАТЭ
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1982—1984 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дынама (Мінск) 0 (0)
1985—1986 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Хімік (Гродна) 56 (8)
1986—1987 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Абутнік (Ліда)
1988 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Алга (Фрунзэ) 27 (1)
1989 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Акцюбінец (Акцюбінск) 17 (2)
1990—1993 Расія Металург (Алдан) 16 (0)
1994—1995 Расія Дынама (Якуцк) 16 (0)
1996 Расія Селенга (Улан-Удэ) 1 (0)
1997 Беларусь Тарпеда-Кадзіна (Магілёў) 18 (0)
Трэнерская кар’ера
1998 Беларусь Тарпеда-Кадзіна (Магілёў) трэнер
1999—2000 Беларусь Змена-БАТЭ (Мінск)
2001—2004 Беларусь БАТЭ (Барысаў) дубль
2004—2007 Беларусь БАТЭ (Барысаў)
2007—2008 Беларусь Дынама (Мінск)
2009—2011 Расія Сібір (Новасібірск)
2011—2012 Узбекістан Шуртан (Гузар)
2012—2017 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
2017—2019 Беларусь Беларусь
2019—2021 Інданезія Персікаба 1973 (Богар)
2022—2023 Беларусь Дынама (Брэст)
2024— Беларусь БАТЭ (Барысаў)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

І́гар Мікала́евіч Крывушэ́нка (нар. 10 лютага 1964, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У 2017—2019 гадах — галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам барысаўскага БАТЭ.

Гульнявая кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнай школы СДЮШАР-5 (Мінск). Першы трэнер — Міхаіл Мустыгін. Гуляў за юнацкую зборную СССР. Выступаў за дубль мінскага «Дынама» (1980—1984), гродзенскі «Хімік» (1985—1987), фрунзенскую «Алгу» (1988), акцюбінскі «Акцюбінец» (1989), алданскі «Металург» (1990—1993), якуцкае «Дынама» (1994—1995, ігрок-трэнер), «Селенгу» Улан-Удэ (1996), магілёўскае «Тарпеда-Кадзіна» (1997).

Трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў трэнерам «Тарпеда-Кадзіна» (1998), трэнерам фарм-клуба «Змена-БАТЭ» (1999—2000). З 2001 па 2004 год трэніраваў дублюючы склад БАТЭ. З 2005 па 2007 год — галоўны трэнер БАТЭ. З 13 лістапада 2007 года па верасень 2008 года — галоўны трэнер мінскага «Дынама». З 20 снежня 2008 года па 9 мая 2011 года — галоўны трэнер новасібірскай «Сібіры», якая ў 2010 годзе выступала ў расійскай Прэм’ер-лізе. З 2011 года галоўны трэнер узбекскага клуба «Шуртан». З 2012 года быў галоўным трэнерам жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

1 сакавіка 2017 года быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі з захаваннем пасады галоўнага трэнера ў «Тарпеда-БелАЗ»[1], а 22 сакавіка зацверджаны выканкамам БФФ на пасадзе[2]. У ліпені 2017 года Ігар Мікалаевіч пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Тарпеда-БелАЗ», правёўшы развітальную таварыскую гульню з узбекскім футбольным клубам «Алмалык»[3], і сканцэнтраваўся на працы ў зборнай.

Пад кіраўніцтвам Крывушэнкі зборная Беларусі заняла апошняе месца ў адборачнай групе да чэмпіянату свету 2018, прапусціўшы наперад у тым ліку зборную Люксембурга. Тым не менш, у лістападзе 2017 года кантракт з трэнерам быў падоўжаны на наступны год[4]. У 2018 годзе зборная Беларусі перамагла ў сваёй групе ў дывізіёне D Лігі нацый, не прапусціўшы ніводнага мяча, аднак у 2019 стартавала адбор да чэмпіянату Еўропы 2020 з чатырох паражэнняў запар. 13 чэрвеня 2019 года па пагадненні з кіраўніцтвам АБФФ Крывушэнка пакінуў пасаду гадоўнага трэнера нацыянальнай зборнай[5].

У снежні 2019 года стаў галоўным трэнерам інданезійскага клуба «ТІРА-Персікаба»[6] (на наступны год клуб перайменаваны ў «Персікаба 1973»). У лістападзе 2021 года быў адпраўлены ў адстаўку[7].

У снежні 2022 года ўзначаліў брэсцкае «Дынама»[8]. Пад кіраўніцтвам Крывушэнкі клуб запрасіў вопытных ігракоў і значна ўзмацніў склад перад новым сезонам, аднак пачатак сезона апынуўся правальным — каманда прайграла першыя чатыры матчы з агульным лікам 0:7. У красавіку 2023 года кантракт клуба са спецыялістам быў разарваны[9].

У маі 2023 года ўвайшоў у трэнерскі штаб праекта Super Bol у Казахстане[10].

У студзені 2024 года стаў галоўным трэнерам барысаўскага БАТЭ[11].

  1. Игорь Криушенко назначен исполняющим обязанности главного тренера сборной Беларуси (руск.). football.by (1 сакавіка 2017). Праверана 22 студзеня 2024.
  2. Игорь Криушенко официально утвержден в должности главного тренера сборной Беларуси (руск.). football.by (22 сакавіка 2017). Праверана 22 студзеня 2024.
  3. «Торпедо-БелАЗ» – «Алмалык». После матча прошло чествование Криушенко (руск.). by.tribuna.com.
  4. Игорь Криушенко останется главным тренером сборной Беларуси по футболу (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (13 чэрвеня 2019).
  5. Игорь Криушенко отправлен в отставку (руск.). football.by (13 чэрвеня 2019). Праверана 22 студзеня 2024.
  6. Официально: Игорь Криушенко возглавил индонезийский "Тира Персикабо" (ФОТО) (руск.). football.by (7 снежня 2019). Праверана 22 студзеня 2024.
  7. "Персикабо 1973" уволил Криушенко (руск.). football.by (23 лістапада 2021). Праверана 22 студзеня 2024.
  8. Игорь Криушенко возглавил бресткое "Динамо" (руск.). football.by (10 снежня 2022). Праверана 22 студзеня 2024.
  9. Криушенко покинул пост главного тренера брестского "Динамо" (руск.). football.by (18 красавіка 2023). Праверана 22 студзеня 2024.
  10. Игорь Криушенко подтвердил, что продолжит карьеру в Казахстане (руск.). football.by (3 мая 2023). Праверана 22 студзеня 2024.
  11. Игорь Криушенко спустя 16 лет вновь возглавил БАТЭ (руск.). football.by (4 студзеня 2024). Праверана 22 студзеня 2024.