Перайсці да зместу

Дзяніс Міхайлавіч Образаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:37, 24 снежня 2019, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад) (падоўжыў кантракт)
Футбол
Дзяніс Образаў
Поўнае імя Дзяніс Міхайлавіч Образаў
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1988(1988-06-24) (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 188 см
Вага 79 кг[1]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Слуцк
Маладзёжныя клубы
2004 — 2006 Беларусь Дынама (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2005 Беларусь Маладзечна 3 (0)
2007 Беларусь Полацк 21 (3)
2008 — 2011 Беларусь Дняпро (Магілёў) 65 (0)
2012 — 2013 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 41 (0)
2014 — 2016 Беларусь Дняпро (Магілёў) 80 (2)
2017 — Беларусь Слуцк 68 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010 — 2011 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 снежня 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Дзяніс Образаў (нар. 24 чэрвеня 1988, Віцебск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Слуцк».

Кар’ера

Клубная

Пачаў кар’еру ў мінскім «Дынама». У 2007 годзе гуляў за «Полацк», пасля перабраўся ў магілёўскі «Дняпро», дзе пачынаючы з сезона 2010 трывала гуляў у аснове.

У лютым 2012 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе таксама хутка стаў адным з асноўных абаронцаў. У верасні 2012 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезону. Сезон 2013 пачаў на лаўцы запасных, але ў маі 2013 года замацаваўся ў аснове на пазіцыі левага абаронцы.

У студзені 2014 года падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром». У складзе магілёўскага клуба замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы. Па выніках сезона 2014 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе, і ў лютым 2015 года Дзяніс накіраваўся на прагляд у «Нафтан», але не падышоў наваполацкаму клубу[2]. У выніку падоўжыў кантракт з магіляўчанамі[3]. Па выніках сезона 2015 «Дняпро» не здолеў вярнуцца ў Вышэйшую лігу, але ў лютым 2016 года Дзяніс падпісаў новае пагадненне з «Дняпром»[4]. Па заканчэнні сезона 2016, у якім «Дняпро» заняў другое месца ў Першай лізе і вярнуў месца ў эліце, абаронца пакінуў каманду[5].

У студзені 2017 года далучыўся да «Слуцка», з якім у лютым падпісаў кантракт[6]. У складзе случан стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[7]. У сезоне 2018 заставаўся трывалым іграком стартавага складу. У снежні 2018 года падпісаў новы кантракт са «Слуцкам»[8]. Сезон 2019 пачынаў у аснове, але ў выніку большу частку сезона прапусціў з-за траўм. У снежні 2019 года падоўжыў пагадненне са слуцкім клубам[9].

Міжнародная

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні

Зноскі

Спасылкі