Андрэй Дзянісавіч Альшанік
Поўнае імя | Андрэй Дзянісавіч Альшанік | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
3 мая 1999[1] (25 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 175 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Макслайн | ||||||||||||||||||||||||
Нумар | 15 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Андрэй Альшанік (нар. 3 мая 1999, Асіповічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага «Макслайна».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец мінскай футбольнай школы «Трактар», з 2015 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ, на наступны год замацаваўся ў дубліруючым складзе. У 2015 годзе гуляў за барысаўскі клуб таксама ў Юніёрскай лізе УЕФА. 7 ліпеня 2017 года дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць стаўбцоўскага «Нёмана-Агра» (5:1).
У жніўні 2018 года перайшоў у сталічны «Энергетык-БДУ»[3]. У складзе сталічнай каманды стаў выхадзіць у стартавым складзе і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. У сакавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану»[4], дзе таксама быў іграком асновы. У жніўні 2019 года вярнуўся ў «Энергетык-БДУ»[5]. 11 жніўня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць БАТЭ (1:4). У далейшым яшчэ некалькі разоў з’явіўся ў асноўнай камандзе, аднак пераважна гуляў за дубль.
У студзені 2020 года на правах арэнды далучыўся да «Смалявічаў»[6]. Рыхтаваўся разам з камандай да новага сезона, аднак у сакавіку пакінуў яе[7], так і не згуляўшы ў афіцыйных матчах, і неўзабаве адправіўся на прагляд у «Крумкачы». У красавіку 2020 года стаў іграком сталічнага клуба[8], дзе спачатку гуляў у стартавым складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену.
У студзені 2021 года разарваў кантракт з «Энергетыкам-БДУ»[9] і стаў трэніравацца з мазырскай «Славіяй», з якой у лютым падпісаў пагадненне[10]. У сезоне 2021 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, часам заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з мазырскім клубам[11]. У сезоне 2022 замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2022 года падоўжыў пагадненне са «Славіяй» на наступны сезон[12], аднак не быў уключаны ў заяўку на чэмпіянат 2023 года і не з’яўляўся на полі. У маі 2023 года па выніках паседжання Камітэта па статусах і пераходу футбалістаў АБФФ атрымаў статус свабоднага агента[13].
У чэрвені 2023 года далучыўся да віцебскага «Макслайна»[14]. У студзені 2024 года перайшоў у «Слуцк»[15]. У чэрвені 2024 года пакінуў слуцкі клуб[16], а ў ліпені вярнуўся ў «Макслайн»[17].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2016 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі выступаў на Кубку развіцця ў Мінску. У кастрычніку 2017 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
8 чэрвеня 2019 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Гібралтара (10:0), адзначыўся голам і чатырма галявымі перадачамі.
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|
2015 | дубль | БАТЭ | 3 | 0 |
2016 | дубль | БАТЭ | 27 | 3 |
2017 | дубль | БАТЭ | 21 | 4 |
2018 (1) | дубль | БАТЭ | 17 | 5 |
2018 (2) | Д2 | Энергетык-БДУ | 13 | 0 |
2019 (1) | Д2 | Нафтан | 12 | 4 |
2019 (2) | Д1 | Энергетык-БДУ | 4 | 0 |
2020 | Д2 | Крумкачы | 24 | 5 |
2021 | Д1 | Славія | 20 | 0 |
2022 | Д1 | Славія | 24 | 2 |
2023 (2) | Д2 | Макслайн | 21 | 6 |
2024 (1) | Д1 | Слуцк | 10 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Andrey Alshanik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://fcslavia.by/ru/player/alshanik-0
- ↑ Дублеры БАТЭ Кисель и Альшаник перешли в «Энергетик-БГУ» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Гулецкий покинул "Энергетик-БГУ", Альшаник отдан в аренду (руск.). football.by (12 сакавіка 2019). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ "Энергетик-БГУ" вернул Альшаника из аренды в "Нафтан" (руск.). football.by (2 жніўня 2019). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ "Энергетик-БГУ" отдал Альшаника в аренду "Смолевичам" (руск.). football.by (12 студзеня 2020). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ Трансферы. Хващинский в “Минске” (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (19 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2021.
- ↑ Андрей Альшаник стал игроком "Крумкачоў" (руск.). Афіцыйны сайт «Крумкачоў» (16 красавіка 2020). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ "Энергетик-БГУ" расторг контракты с Гавриловым и Альшаником (руск.). football.by (6 студзеня 2021). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ "Славия" подписала контракт с Альшаником и отдала Иваненко в аренду "Гомелю" (руск.). football.by (2 лютага 2021). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ Альшаник продлил контракт со "Славией" (руск.). football.by (12 студзеня 2022). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ Альшаник и Кобец подписали новые контракты со "Славией" (руск.). football.by (11 снежня 2022). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ АБФФ обязал "Славию" выплатить компенсацию Альшанику, "Шахтер" - Плотникову и оштрафовал "горняков" за Колобарича и Ивановича (руск.). football.by (19 мая 2023). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ Альшаник стал игроком "Макслайна" (руск.). football.by (25 чэрвеня 2023). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ Воспитанник БАТЭ пополнил "Слуцк" (руск.). football.by (20 студзеня 2024). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ "Слуцк" расстался с защитником (руск.). football.by (29 чэрвеня 2024). Праверана 5 жніўня 2024.
- ↑ Защитник сменил "Слуцк" на "Макслайн" (руск.). football.by (8 ліпеня 2024). Праверана 5 жніўня 2024.