Дзяніс Міхайлавіч Раманюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяніс Міхайлавіч Раманюк
Род дзейнасці фатограф, выдавец, этнограф, мастак
Дата нараджэння 18 сакавіка 1970(1970-03-18) (54 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Міхаіл Фёдаравіч Раманюк
Месца працы
Альма-матар
Член у

Дзяніс Міхайлавіч Раманюк (18 сакавіка 1970, Мінск) — беларускі выдавец, фатограф, дызайнер, этнограф і мастак. Сын вядомага этнографа Міхася Раманюка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1988 г. скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя А. Ахрэмчыка. У 1988—1992 гг. студэнт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер Беларуская акадэмія мастацтваў), адкуль быў выключаны за прафесійную непрыдатнасць. У 1992 г. паступіў у Вільнюскую мастацкую акадэмію, якую скончыў у 1995 г.

У 1995—1999 гг. выкладчык Беларускага ўніверсітэта культуры. У перыяд з 1993 па 2006 г. працаваў над фотапартрэтам старога горада Вільні. З 1997 г. працягвае справу свайго бацькі, прафесара Міхася Раманюка, па вывучэнні народнай культуры і этнаграфіі беларусаў. Ладзіць дзясяткі экспедыцый па тэрыторыі ўсёй Беларусі.

Адной з прыярытэтных тэм даследаванняў Дзяніса Раманюка стала зона, пацярпелая ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Вынікам гэтых даследаванняў стала выданне да 20-й гадавіны аварыі мастацка-публіцыстычнага альбома «Чарнобыль», які атрымаў некалькі найвышэйшых узнагарод на міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах і быў перавыдадзены ў 2016 годзе.

Артыкулы Дз. Раманюка па беларускай этнаграфіі і народным мастацтве, як і фотаздымкі, што адлюстроўваюць хараство Беларускага краявіда — публікуюцца ў кнігах, часопісах, газетах і календарах. Фотаздымкі, матэрыялы і знаходкі, сабраныя Дз. Раманюком, дэманструюцца на выставах, па тэлебачанні і ў радыёперадачах як у Беларусі, так і за мяжой.

Сябра Беларускага саюза мастакоў і творчага аб’яднання «Фотамастацтва».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

Таксама ён уклаў, падрыхтаваў да друку і выдаў кнігі іншых аўтараў:

  • Міхася Раманюка «Беларускія народныя крыжы» (2000) ISBN 9955-437-08-1,
  • Міхася Раманюка «Беларускія народныя строі» (2003,2014) ISBN 9955-437-16-2,
  • Ігара Бархаткова «Игорь Бархатков» (2003) ISBN 9955-437-18-9
  • Алены Мікульчык і Андрэя Шчукіна «Смак беларускай кухні» (2019) ISBN 978-985-90398-7-4.

Выставачная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Дзяніс Раманюк — удзельнік больш як 50 выстаў фатаграфіі і графікі, сярод якіх — персанальныя: у Бундэстагу (Берлін), у мэрыі горада Вільнюса, Кембрыджскім і Оксфардскім універсітэтах, Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, Віцебскім мастацкім музеі, Брэсцкім мастацкім музеі, Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж», Фондзе культуры Літвы, Нацыянальнай бібліятэцы горада Таліна, — а таксама асноўныя групавыя: у Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (Нью-Ёрк), Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Віленскай мастацкай акадэміі, Дзяржаўнай галерэі мастацтваў у Лодзі (Польшча), Варшаўскім універсітэце (Польшча), Палацы мастацтваў у Мінску, у галерэях «Arka» (Вільнюс), «Nova» (Мінск).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Гран Пры LIX Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі — 2020» і Дыплом імя Францыска Скарыны за выданне альбома «Беларусь. Храм і краявід».
  • «Гран-пры» III Маскоўскага міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі — 2006» — за выданне альбома «Чарнобыль»;
  • «Залаты фаліянт» пераможцы Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі — 2008» у намінацыі «Найлепшы фотамастак» — за фотаздымкі да альбомаў «Мой шлях Беларусь» і «Чарнобыль»;
  • «Залаты фаліянт» пераможцы Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі — 2008» у намінацыі «Найлепшы фотаальбом» — за выданне альбома «Мой шлях Беларусь»;
  • «Залаты фаліянт» пераможцы Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі — 2007» у намінацыі «За ўвасабленне наватарскай ідэі»;
  • дыплом ІІІ ступені на V Міжнародным конкурсе «Мастацтва кнігі — 2008» (Масква) у намінацыі «Мая краіна»;
  • тры найвышэйшыя ўзнагароды на Беларускім рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі — 2002» — за падрыхтоўку і выданне манаграфіі Міхася Раманюка «Беларускія народныя крыжы», а сам альбом названы «Кнігай года»;
  • бронзавая статуэтка Беларускай асацыяцыі кнігавыдаўцоў — «За найлепшае ўвасабленне беларускай тэматыкі»;
  • «Залаты фаліянт» LIX Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі — 2020» у тэматычнай намінацыі «Фотапогляд» за выданне альбома «Смак беларускай кухні».
  • дыплом І ступені на Беларускім рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі — 2002» — за паліграфічны дызайн;
  • дыплом І ступені на Беларускім рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі — 2004» — за падрыхтоўку і выданне кнігі Міхася Раманюка «Беларускія народныя строі»;
  • дыплом ІІ ступені на Маскоўскім міжнародным конкурсе «Мастацтва кнігі — 2004» у намінацыі «Трыумф» — за падрыхтоўку і выданне альбома «Беларускія народныя строі»;
  • дыплом ІІ ступені на Беларускім рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі — 2003» — за падрыхтоўку і выданне альбома «Беларусь»;
  • ганаровы знак Беларускага саюза дызайнераў «Найлепшае выданне ў галіне дызайну за 2003 год» — за падрыхтоўку і выданне альбома «Беларускія народныя строі»;
  • ганаровы знак Беларускага саюза дызайнераў «Найлепшае выданне ў галіне дызайну за 2006 год» — за падрыхтоўку і выданне альбома «Чарнобыль»;
  • ІІ прэмія на Рэспубліканскай выставе-конкурсе «White Art Festival» (1995) — за графічны твор «Планета Расліна Чалавек»;
  • ІІ прэмія на Мінскім гарадскім конкурсе плаката «Наш боль — Курапаты» (1990) — за плакат «Першыя словы»;
  • спецыяльны дыплом «За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны» на Беларускім рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі — 2004».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]