Нацыянальная бібліятэка Эстоніі
Выгляд
| Нацыянальная бібліятэка Эстоніі | |
|---|---|
| эст.: Eesti Rahvusraamatukogu | |
| | |
| Краіна | |
| Адрас | Harju maakond, Tallinn, Kesklinna linnaosa, Endla tn 3 // Tõnismägi 2 |
| Заснавана | 1918 |
| Іншая інфармацыя | |
| Дырэктар | Janne Andresoo[d] |
| Супрацоўнікі |
|
| Вэб-сайт | nlib.ee (эст.) (англ.) |
Нацыянальная бібліятэка Эстоніі (эст.: Eesti Rahvusraamatukogu, афіцыйная абрэвіятура — RR) — бібліятэка, заснаваная ў 1918 годзе, з’яўляецца адной з чатырох найбуйнейшых бібліятэк краіны. Бібліятэка выконвае функцыі нацыянальнай і парламенцкай бібліятэкі і спецыялізуецца на камплектаванні літаратуры па грамадскіх і гуманітарных навуках. Бібліятэка з’яўляецца публічна-прававой юрыдычнай асобай і кіруецца ў сваёй дзейнасці законам аб Нацыянальнай бібліятэцы (Eesti Rahvusraamatukogu seadus, прыняты 19.03.1998, зацверджаны 25.04.1998), іншымі прававымі актамі, а таксама Статутам бібліятэкі. Галоўным калегіяльным органам кіравання з’яўляецца Савет бібліятэкі, члены якога прызначаюцца эстонскім парламентам.