Дзяніс Сяргеевіч Ясковіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзяніс Ясковіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзяніс Сяргеевіч Ясковіч
Нарадзіўся 30 жніўня 1995(1995-08-30) (24 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 184 см
Вага 79 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Нумар 5
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2011 — 2012 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2013 — 2014 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2015 — 2016 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2015   Беларусь Бяроза-2010 27 (2)
2016   Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 24 (1)
2017 Беларусь Славія-Мазыр 0 (0)
2017 — 2019 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 57 (2)
2019 — Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 жніўня 2019.


Дзяніс Ясковіч (нар. 30 жніўня 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскага «Дынама», першым трэнерам быў бацька, былы ігрок зборнай Беларусі Сяргей Іванавіч Ясковіч. З 2011 года пачаў выступаць за дубль дынамаўцаў. У 2013—2014 гадах гуляў у барысаўскім БАТЭ, пасля вярнуўся ў «Дынама». Сезоны 2015 і 2016 правёў у арэндзе ў Першай лізе, адпаведна ў «Бярозе-2010» і «Зорцы-БДУ», дзе быў іграком асновы.

У лютым 2017 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй»[1]. У клубе выступаў за дубль, зрэдку з’яўляўся на лаўцы запасных асноўнай каманды, але на поле так і не выйшаў. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Славію»[2] і неўзабаве зноў далучыўся да «Зоркі-БДУ», якая на гэты час змяніла назву на «Энергетык-БДУ». У сезоне 2018 дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У першай палове сезона 2019 быў асноўным абаронцам каманды ў Вышэйшай лізе. У ліпені 2019 года пакінуў «Энергетык-БДУ»[3].

У жніўні 2019 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[4].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Дынама Беларусь 3 0
2012 дубль Дынама Беларусь ? ?
2013 дубль БАТЭ Беларусь 15 0
2014 дубль БАТЭ Беларусь 26 1
2015 Д2 Бяроза-2010 Беларусь 27 2
2016 Д2 Зорка-БДУ Беларусь 24 1
2017 (1) дубль Славія Беларусь 12 1
2017 (2) Д2 Энергетык-БДУ Беларусь 13 1
2018 Д2 Энергетык-БДУ Беларусь 27 1
2019 (1) Д1 Энергетык-БДУ Беларусь 14 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]