Дзяніс Сяргеевіч Ясковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзяніс Ясковіч)
Футбол
Дзяніс Ясковіч
Поўнае імя Дзяніс Сяргеевіч Ясковіч
Нарадзіўся 30 жніўня 1995(1995-08-30)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 184 см
Вага 76 кг[1]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Кыргызстан Мурас Юнайтэд
Нумар 2
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2012 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2013—2014 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2015—2016 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2015   Беларусь Бяроза-2010 27 (2)
2016   Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 24 (1)
2017 Беларусь Славія (Мазыр) 0 (0)
2017—2019 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 57 (2)
2019 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 3 (0)
2020 Беларусь Гарадзея 22 (1)
2021 Беларусь Крумкачы (Мінск) 29 (3)
2022 Беларусь Мінск 27 (0)
2023 Казахстан Акжайык (Уральск) 27 (1)
2024— Кыргызстан Мурас Юнайтэд (Джалал-Абад)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 сакавіка 2024.

Дзяніс Ясковіч (нар. 30 жніўня 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца кыргызскага клуба «Мурас Юнайтэд» з Джалал-Абада.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскага «Дынама», першым трэнерам быў бацька, былы ігрок зборнай Беларусі Сяргей Іванавіч Ясковіч. З 2011 года пачаў выступаць за дубль дынамаўцаў. У 2013—2014 гадах гуляў у барысаўскім БАТЭ, пасля вярнуўся ў «Дынама». Сезоны 2015 і 2016 правёў у арэндзе ў Першай лізе, адпаведна ў «Бярозе-2010» і «Зорцы-БДУ», дзе быў іграком асновы.

У лютым 2017 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй»[2]. У клубе выступаў за дубль, зрэдку з’яўляўся на лаўцы запасных асноўнай каманды, але на поле так і не выйшаў. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Славію»[3] і неўзабаве зноў далучыўся да «Зоркі-БДУ», якая на гэты час змяніла назву на «Энергетык-БДУ». У сезоне 2018 дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У першай палове сезона 2019 быў асноўным абаронцам каманды ў Вышэйшай лізе. У ліпені 2019 года пакінуў «Энергетык-БДУ»[4].

У жніўні 2019 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[5]. Спачатку гуляў у стартавым складзе, але неўзабаве стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных, прыцягваўся таксама да дубля. У студзені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў жодзінскі клуб[6] і неўзабаве далучыўся да «Гарадзеі», з якой хутка падпісаў кантракт[7]. У сезоне 2020 гуляў пераважна ў стартавым складзе гарадзейскай каманды.

У пачатку 2021 года некаторы час трэніраваўся з брэсцкім «Дынама», а пазней далучыўся да «Крумкачоў», з якімі ў сакавіку падпісаў кантракт[8]. Быў іграком асновы сталічнай каманды. У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з «Мінскам» і неўзабаве афіцыйна стаў іграком гэтага клуба[9], дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[10].

У сакавіку 2023 года папоўніў склад «Акжайыка» з другога дывізіёна Казахстана[11]. У сакавіку 2024 года перайшоў у кыргызскі клуб «Мурас Юнайтэд»[12].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Дынама Беларусь 3 0
2012 дубль Дынама Беларусь ? ?
2013 дубль БАТЭ Беларусь 15 0
2014 дубль БАТЭ Беларусь 26 1
2015 Д2 Бяроза-2010 Беларусь 27 2
2016 Д2 Зорка-БДУ Беларусь 24 1
2017 (1) дубль Славія Беларусь 12 1
2017 (2) Д2 Энергетык-БДУ Беларусь 13 1
2018 Д2 Энергетык-БДУ Беларусь 27 1
2019 (1) Д1 Энергетык-БДУ Беларусь 14 0
2019 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 3 0
2020 Д1 Гарадзея Беларусь 22 1
2021 Д2 Крумкачы Беларусь 29 3
2022 Д1 Мінск Беларусь 27 0
2023 Д2 Акжайык Казахстан 27 1

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в https://fcminsk.by/player/denis-jaskovich-3/
  2. "Славия" заключила контракты с Сямуком и Ясковичем (руск.). football.by (15 лютага 2017). Праверана 29 сакавіка 2024.
  3. Денис Яскович покинул "Славию" (руск.). football.by (9 ліпеня 2017). Праверана 29 сакавіка 2024.
  4. "Гречишко и Яскович покидают команду". Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ» [руская]. 2019-07-08. Архівавана з арыгінала 2021-05-03. Праверана 2019-07-13.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: unfit URL (link)
  5. Яскович стал игроком "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (1 жніўня 2019). Праверана 29 сакавіка 2024.
  6. Кузьменок и Яскович покинули "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (15 студзеня 2020). Праверана 29 сакавіка 2024.
  7. "Городея" подписала контракт с Ясковичем (руск.). football.by (26 студзеня 2020). Праверана 29 сакавіка 2024.
  8. Яскович и Сидор подписали контракты с НФК "Крумкачы" (руск.). football.by (22 сакавіка 2021). Праверана 29 сакавіка 2024.
  9. Денис Яскович стал игроком "Минска" (руск.). football.by (18 студзеня 2022). Праверана 29 сакавіка 2024.
  10. Футбол. "Минск" объявил об уходе 16 футболистов. Среди них Хващинский и Шрамченко (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2022. Праверана 19 снежня 2022.
  11. Денис Яскович продолжит карьеру в Казахстане (руск.). football.by (15 сакавіка 2023). Праверана 29 сакавіка 2024.
  12. Денис Яскович — футболист «Мурас Юнайтед» (руск.). bel.football (14 сакавіка 2024). Праверана 29 сакавіка 2024.