Дом Гурвіча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом Гурвіча

53°54′12″ пн. ш. 27°33′11″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы пачатак XIX стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом Гурвіча — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада, па адрасе вуліца Рэвалюцыйная, 6. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы. Помнік архітэктуры класіцызму.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Праект фасада дома. Мяркуемая дата да пажара 1881 года.
Чарцёж цокальнага паверха будынка з праекта, прадстаўленага на зацвярджэнне Мінскай гарадской управе. Канец ХІХ ст.

Мураваны будынак на гэтым пляцы быў пабудаваны ў пачатку XIX стагоддзя. Гэта быў двухпавярховы жылы дом, з высокім цокальным паверхам. Канчаткова яго архітэктурны выгляд сфарміраваўся да сярэдзіны XIX стагоддзя. У другой палове XIX стагоддзя будынак разам з пляцам належаў мінскаму мешчаніну Калману Гурвічу[1].

Дом моцна пацярпеў у час вялікага пажару 1881 года, пасля якога быў цалкам адноўлены[1].

Гэта быў двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з высокім цокалем, накрыты двухсхільным дахам, аддзеленым ад сцяны прафіляваным карнізам. Галоўны фасад быў падзелены на два ярусы прафіляванай цягай. На першым паверсе знаходзілася праязная арка, перакрытая скляпеннямі, абапал якой былі змешчаны плоскія лапаткі. Рытм фасадаў ствараўся сеткай прамавугольных аконных і дзвярных праёмаў. Вокны без ліштваў былі аформлены прамавугольнымі сандрыкамі. Паўднёва-ўсходні вугал будынка, які выходзіў на Койданаўскую вуліцу, быў узмоцнены контрфорсам. Цокальны паверх быў перакрыты крыжовымі скляпеннямі[1].

У двары знаходзіліся два мураваныя флігелі і комплекс гаспадарчых пабудоў. У канцы XIX стагоддзя будынак належаў мінскаму мешчаніну Міхелю Грушкіну[1].

Паводле інвентарызацыі 1910 года ў цокальным паверсе будынка знаходзілася мануфактурная крама, а астатнія памяшканні выкарыстоўваліся пад жылыя кватэры. У адным з дваравых флігеляў месцілася прыватная лякарня па хваробах зроку доктара Сямёна Камінскага, якая была разлічана на 6 ложкаў[1].

Пасля 1920 года былы дом Гурвіча нацыяналізаваны, а яго асноўныя памяшканні перароблены пад камунальныя кватэры[1].

У гады Другой сусветнай вайны не пацярпеў. У выніку пасляваенных шматлікіх рамонтаў і рэканструкцый была цалкам зменена ўнутраная планіроўка будынка і часткова страчаны дэкор фасадаў[1].

У другой палове XX стагоддзя будынак выкарыстоўваўся пад жылыя кватэры і розныя ўстановы[1].

4 снежня 2015 года абрынулася частка фасаднай сцяны плошчай 15 м² над аркай і дзвярным праёмам пры правядзенні работ па ўмацаванні сцен і падмурка[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Дваровы фасад

Уяўляе сабой двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак на глухім высокім цокалі. На галоўным фасадзе 1-ы і 2-і паверхі расчлянёны карнізам. Прамавугольныя вокны дэкарыраваны прамымі сандрыкамі. Праезная арка, перакрытая крыжовымі скляпеннямі, размешчана асіметрычна[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]