Дом Орды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом Орды
52°06′52″ пн. ш. 26°06′44″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль цагляны стыль[d]
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000529шыфр 112Е000529
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом Орды — будынак у гістарычным цэнтры Пінска, размешчаны па адрасе вуліца Леніна, 38-40, на рагу з вуліцай Бутрымовіча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя (па некаторых звестках у пачатку ХХ стагоддзя[1]) у эклектычным стылі для Леанціны  (ВД), нявесткі Напалеона Орды[2].

З 25 студзеня па 5 сакавіка 1919 года ў гэтым доме знаходзіўся штаб 2-га савецкага Паўстанцкага Палескага палка пад камандаваннем Фёдара Казубоўскага, які вызваліў Пінск ад кайзераўскіх акупантаў, пра што сведчыць памятная таблічная на будынку. У міжваенны перыяд тут размячалася бібліятэка Орды, якая налічвала больш за 1400 кніг[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Будынак двухпавярховы, складаецца з 2 частак, аб’яднаных адзіным праездам. Вугал дома на скрыжаванні вуліц зрэзаны і вылучаны гранёным эркерам, які навісае пад уваходам. У завершы вугла — фігурны шчыт у форме какошніка, дэкарыраванага філёнгамі і арнаментам з цаглянай муроўкі. Пластыку фасадаў узбагачаюць фігурныя ліштвы акон, лапаткі, філёнгі, пінаклі, руст. Уваходны рызаліт завершаны ступеньчатым атыкам[1].

Зноскі

  1. а б А. М. Кулагін. 1212. Забудова вуліцы Леніна // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — С. 285. — 368 с., іл.
  2. а б Дом Орды (ул.Ленина,38)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]