Перайсці да зместу

Дом па Інтэрнацыянальнай вуліцы, 23 (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па Інтэрнацыянальнай вуліцы, 23

53°54′14″ пн. ш. 27°33′32″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Дата пабудовы XIX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001
Мапа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 23 — будынак у Мінску, размешчаны ў Верхнім Горадзе. Пабудаваны ў другой палове XIX стагоддзя з цэглы.

Частка плана Мінска. 1893
План двара і часткі вуліцы на плане горада 1893 года

Пабудаваны ў другой палове ХІХ стагоддзя Міхаілам Карказевічам, як 2-павярховы корпус дома, які размяшчаўся на рагу Валоцкай і Дамініканскай. Меў дзве праязныя аркі. У 1882 годзе пасля смерці Міхаіла Карказевіча ўся яго маёмасць перайшла да яго нашчадкаў. З гэтага часу і да пачатку ХХ стагоддзя архітэктурнае аблічча будынкаў і іх планіроўка амаль не змянілася, праводзіліся толькі розныя рамонтныя работы[1].

У канцы ХІХ стагоддзя ўладальнікам комплексу сталі Маісей Заблудоўскі і Леон Фрэнкель. У 2-павярховым корпусе па вуліцы Хрышчэнскай былі толькі жылыя пакоі. Фрэнкелі валодалі гэтымі будынкамі да 1920 года[1].

Да канца ХХ стагоддзя комплекс будынкаў выкарыстоўваўся пад жылыя кватэры[1].

Дом у забудове Інтэрнацыянальнай вуліцы

Двухпавярховы, у плане выцягнуты прамавугольнік, накрыты двухсхільным дахам. Плоскасць галоўнага фасада падзелена па гарызанталі карнізам. Аконныя праёмы прамавугольныя, на 2-м паверсе апрацаваны ліштвамі і сандрыкамі. Несіметрычна па першым паверсе размешчаны лучковыя арачныя праезды з крыжовымі скляпеннямі. На другім паверсе два балконы з ажурнай агароджай[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 ДОМ МАНЮШКІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2019. Праверана 22 лютага 2020.
  2. 81. Забудова вуліцы Інтэрнацыянальнай // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1988.  Мінск.  333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.