Дом па Ленінскай вуліцы, 5а (Магілёў)
Славутасць | |
Дом па Ленінскай вуліцы, 5а | |
---|---|
53°53′41″ пн. ш. 30°19′56″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Магілёў |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Будаўніцтва | канец XVIII — пачатак XIX |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дом па Ленінскай вуліцы, 5а[заўв 1] — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Помнік жылой архітэктуры класіцызму[1]. Размешчаны ў двары дамоў № 1—7, за гарадской ратушай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. з цэглы як жылы дом[1].
У наш час з боку Дняпра да будынка прыбудаваны жылы дом па адрасе вуліца Архірэйскі Вал Каніскага, 7.
У 2017 годзе тарэц будынка быў упрыгожаны муралам, створаным мастаком Рыгорам Шараевым. Праект быў прапанаваны ў гонар 750-годдзя Магілёва адным з прадпрымальнікаў, які пражывае ў доме каля ратушы, ён жа і выступіў спонсарам стварэння роспісу. Малюнак складаецца з герба Магілёва, выяў майстроў — шкловыдзімальніка і ганчара, а таксама найстаражытнай захаванай выявы горада з гравюры 1702 года і арнаменту са старонак старадаўніх магілёўскіх кніг[2].
У будынку пасля завяршэння рамонту ў 2018 годзе будзе размешчана экспазіцыя і сховішча фондаў гарадскога гістарычнага музея[2].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Дом № 5а уяўляе сабой прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак з падвалам. Вуглавая плоскасць паміж фасадамі, арыентаванымі ў бок Дняпра і плошчы Славы, скошана. Гладкія сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Паверхі падзяляе карнізны пояс, сцены завершаны развітым прафіляваным карнізам. Унутраная планіроўка анфіладнага тыпу[1].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ У старых крыніцах дом мае нумар 3а
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
- ↑ а б МУЗЕЙ ИСТОРИИ МОГИЛЁВА У РАТУШИ УКРАСИЛО ГРАФФИТИ С ГЕРБОМ ГОРОДА Архівавана 9 жніўня 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па Ленінскай вуліцы, 5а (Магілёў)