Дом па вуліцы Лазарэнкі, 13

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Дом па вуліцы Лазарэнкі, 13
Магілёў. Вуліца Лазарэнкі (ліпень 2018) (14).jpg
53°53′55,97″ пн. ш. 30°19′45,84″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Магілёў
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001шыфр 513Е000001

Дом па вуліцы Лазарэнкі, 13 — будынак у Магілёве, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе, калі на адкрыццё новай транспартнай развязкі з мостам цераз Дубравенку прыязджаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, занядбаныя будынкі па вуліцы Лазарэнкі хавалі за банернай сеткай[1].

У 2013 годзе Магілёўскі гарвыканкам сумесна з Магілёўскім аблвыканкамам падрыхтавалі навуковае абгрунтаванне на вывад будынкаў № 5, 7, 13 і 15 са Спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Меркавалася, што гэта дазволіць інвестарам у разы скараціць тэрміны і выдаткі на рэканструкцыю будынкаў. 27 лістапада 2013 года Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь прыняла рашэнне пазбавіць гэтыя дамы статусу гісторыка-культурных каштоўнасцей[2].

Дамы №№ 13 і 15

У 2014 годзе «Цэнтр па рэстаўрацыі» распрацаваў канцэпцыю архітэктурнага рашэння комплекснага ўзнаўлення будынкаў № 13 і 15 з мэтай аб’яднання іх у адзіны архітэктурны комплекс[3].

Пазбаўленне статусу выклікала шырокі грамадскі рэзананс[4]. Ад імя Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў з мэтай не дапусціць разбурэння будынкаў была пададзена скарга ў Генеральную пракуратуру, якая заблакавала папярэдняе рашэнне[5].

У 2015 годзе будынак быў прададзены за 199 млн беларускіх рублёў пад адміністрацыйны з магчымым размяшчэннем аб’ектаў абслугоўвання і гандлю на першым паверсе[4].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]