Дом па вуліцы Лазарэнкі, 15

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Дом па вуліцы Лазарэнкі, 15
Магілёў. Вуліца Лазарэнкі 15.jpg
53°53′56,83″ пн. ш. 30°19′44,15″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Магілёў
Дата заснавання 1910
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001шыфр 513Е000001

Дом па вуліцы Лазарэнкі, 15 — будынак у Магілёве, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў 1910 годзе. У 1985 годзе з яго выехалі апошнія жыхары, пасля чаго доўгія гады стаяў закінутым[1].

У 2007 годзе, калі на адкрыццё новай транспартнай развязкі з мостам цераз Дубравенку прыязджаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, занядбаныя будынкі па вуліцы Лазарэнкі хавалі за банернай сеткай[2].

У 2013 годзе Магілёўскі гарвыканкам сумесна з Магілёўскім аблвыканкамам падрыхтавалі навуковае абгрунтаванне на вывад будынкаў № 5, 7, 13 і 15 са Спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Меркавалася, што гэта дазволіць інвестарам у разы скараціць тэрміны і выдаткі на рэканструкцыю будынкаў. 27 лістапада 2013 года Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь прыняла рашэнне пазбавіць гэтыя дамы статусу гісторыка-культурных каштоўнасцей[3].

Дамы № 13 і 15

У 2014 годзе «Цэнтр па рэстаўрацыі» распрацаваў канцэпцыю архітэктурнага рашэння комплекснага ўзнаўлення будынкаў № 13 і 15 з мэтай аб’яднання іх у адзіны архітэктурны комплекс[4]. Будынак быў выкуплены кампаніяй «Сектар» за 770 мільёнаў беларускіх рублёў, пачалася рэканструкцыя. Інвестар уклаў у аб’ект больш за 3 мільярды рублёў[5]. Над домам быў дабудаваны яшчэ адзін паверх, зроблена прыбудова з тарца, драўляныя перакрыцці былі заменены на жалезабетонныя. Паводле кіраўніка абласной рады Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Уладзіміра Краўчанкі гэта павялічыла нагрузку на сцены, у выніку па іх пайшлі трэшчыны, уласнік таксама не ўмацоўваў падмурак[2].

Надбудаваны дом

Пазбаўленне статусу выклікала шырокі грамадскі рэзананс[6]. Ад імя Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў з мэтай не дапусціць разбурэння будынкаў была пададзена скарга ў Генеральную пракуратуру, якая заблакавала папярэдняе рашэнне[7].

У 2015 годзе ў сувязі з прадпісаннем Міністэрства культуры будаўніцтва было спыпынена[5]. Кампанія ж, якая выкупала будынак, у той час ужо знаходзілася ў стадыі банкруцтва[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]