Дом па праспекце Незалежнасці, 18

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па праспекце Незалежнасці, 18
53°53′57″ пн. ш. 27°33′25″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад
Архітэктурны стыль Сталінскі ампір
Архітэктар Генадзь Пятровіч Баданаў
Будаўніцтва 19481952 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000166шыфр 713Г000166
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па праспекце Незалежнасці, 18 — жылы дом у Мінску, размешчаны на рагу праспекта Незалежнасці і Камсамольскай вуліцы. Пабудаваны ў 19481952 гг. (архіт. Г. Баданаў)[1]. Помнік савецкай грамадзянскай архітэктуры з выкарыстаннем класіцыстычнай спадчыны[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Цагляны будынак складаецца з 2 крылаў, аб’яднаных заглыбленым адносна «чырвонай лініі» корпусам са скразным арачным праездам. Сярэдні пяціпавярховы аб’ём з мезанінамі, дзе размешчаны майстэрні мастакоў. Кампазіцыя фасадаў двух’ярусная. Ніжні ярус руставаны, верхні члянёны масіўнымі пілястрамі карынфскага ордара і завершаны балюстрадай. Пластыку фасадаў узбагачае чаргаванне франтончыкаў і балконаў. Вуглавы аб’ём дома Г-падобны ў плане. Памяшканні першага паверха заняты магазінамі, кафэ і інш.

У аснове планіроўкі жылых паверхаў тыпавыя секцыі з двух- і трохпакаёвымі кватэрамі (архіт. С. Кавыкоў). Вуглавыя секцыі выкананы паводле індывідуальнага праекта.

Зноскі

  1. а б 158і.  // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]