Дом па праспекце Незалежнасці, 19
Славутасць | |
Дом па праспекце Незалежнасці, 19 | |
---|---|
![]() | |
53°53′59″ пн. ш. 27°33′24″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | |
Архітэктурны стыль | савецкі класіцызм[d] |
Архітэктар | Генадзь Пятровіч Баданаў |
Дата пабудовы | 1952 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Дом па праспекце Незалежнасці, 19 — жылы дом у Мінску, размешчаны на рагу праспекта Незалежнасці і Камсамольскай вуліцы (дом № 23). Пабудаваны ў 1952 годзе па праекце архітэктара Г. Баданава. Помнік савецкай грамадзянскай архітэктуры з выкарыстаннем класіцыстычнай спадчыны[1].
У будынку размешчаны крамы «Ласуха» (руск.: Лакомка), «Кветкі», сувенірная крама «Кірмаш», Цэнтральная кнігарня, кафэ «У Францыска».
У 1968 годзе крама «Ласуха» рэканструявана па праекце архітэктара Я. Клапера пры ўдзеле мастачкі В. Грыгарышынай[2]. У 2016 годзе крама адкрылася пасля чарговай рэканструкцыі, у гандлёвай зале з’явілася невялікая зона адпачынку і кавярня[3].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Цагляны будынак мае Г-падобную ў плане форму і складаецца з 2 аб’ёмаў, аб’яднаных кароткім корпусам. Вуглавая частка зрэзана. Кампазіцыя фасадаў двух’ярусная. 2 першыя паверхі сярэдняй часткі руставаныя, 2-і ярус дэкарыраваны пілястрамі карынфскага ордара, завершаны балюстрадай і фрызам з лепкай. Пластыка фасадаў узбагачана франтончыкамі і балконамі з балюстраднай агароджай[1].

У аснове планіроўкі дома — тыпавыя секцыі (архіт. С. Кавыкоў). Індывідуальную распрацоўку атрымала вуглавая секцыя[1].
Зноскі
- ↑ а б в 158к. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ «Хотелось водить детей туда, куда маленькими ходили сами». В Минске вновь открылась «Лакомка». 3 сентября 2016 Архівавана 17 студзеня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 158к. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.