Дом па праспекце Незалежнасці, 37

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Дом па праспекце Незалежнасці, 37
Мінск. Плошча Перамогі, красавік 2020 15 .jpg
53°54′33,81″ пн. ш. 27°34′30,48″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад
Архітэктурны стыль савецкі класіцызм[d]
Архітэктар Раман Столер[d] і Міхаіл Іванавіч Бакланаў
Будаўніцтва 19391947 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000187шыфр 712Г000187

Дом па праспекце Незалежнасці, 37 — жылы дом у Мінску, размешчаны на рагу праспекта Незалежнасці і вуліцы Кісялёва (дом № 2), на паўночным баку плошчы Перамогі. Будаўніцтва пачата ў 1939 годзе на праекце архітэктара Р. Столера, перапынена вайной і закончана ў 1947 годзе па праекце архітэктара М. Бакланава[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Сіметрычна восі праспекта па дузе круглай часткі плошчы размешчаны дом № 40. Дамы 37 і 40 з’яўляюцца важнымі элементамі аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі плошчы, прыкладам ансамблевай арганізацыі жылой забудовы[1].

Аднатыпны 5-павярховы дугападобны ў плане будынак з бакавымі крыламі, якія разыходзяцца ў напрамку праспекта і вуліцы Кісялёва. У доме 115 кватэр. На першым высокім паверсе размешчаны магазіны і кафэ. Фасадныя плоскасці падзелены на 2 ярусы шырокімі паясамі, якія праходзяць паміж 1-м і 2-м паверхамі. Ніжні ярус трактаваны больш масіўна, верхні (чатыры паверхі) падзелены раўнамернымі радамі прамавугольных акон і расчлянёны па вертыкалі двайнымі лоджыямі. Вертыкальны рытм чляненняў падкрэслены выступамі эркераў. Фасады вырашаны цэласна і адпавядаюць манументальнаму характару забудовы плошчы. Завершаны глухім парапетам, над якім размешчаны аб’ёмныя літары першых двух словаў фразы «Подвиг народа бессмертен» (бел.: Подзвіг народа бессмяротны). Аконныя праёмы і лоджыі ўпрыгожаны сандрыкамі і франтончыкамі. Пластыку фасадаў узбагачаюць калоны і паўкалоны ў лоджыях, пілястры. У аснову планіровачнай структуры дамоў пакладзена 4-кватэрная секцыя, распрацаваная ў Акадэміі архітэктуры архітэктарамі П. Блахіным і А. Зальцманам. Секцыя мае 3 двухпакаёвыя і адну трохпакаёвую кватэры. Для дамоў была распрацавана 3-кватэрная паваротная секцыя (на месцы выгінаў)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 У. В. Алісейчык, Т. В. Габрусь, Л. Г. Лапцэвіч. 259в. Жылыя дамы № 37 і 40 // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]