Дом па праспекце Незалежнасці, 40
Славутасць | |
Дом па праспекце Незалежнасці, 40 | |
---|---|
53°54′31″ пн. ш. 27°34′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | |
Архітэктар | Раман Столер[d] і Міхаіл Іванавіч Бакланаў |
Будаўніцтва | 1939—1947 гады |
Статус |
![]() |
![]() |
Дом па праспекце Незалежнасці, 40 — жылы дом у Мінску, размешчаны на рагу праспекта Незалежнасці і вуліцы Захарава (дом № 17), на паўночным баку плошчы Перамогі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Будаўніцтва пачата ў 1939 годзе на праекце архітэктара Р. Столера, перапынена вайной і закончана ў 1947 годзе па праекце архітэктара М. Бакланава[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Сіметрычна восі праспекта па дузе круглай часткі плошчы размешчаны дом № 37. Дамы 37 і 40 з’яўляюцца важнымі элементамі аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі плошчы, прыкладам ансамблевай арганізацыі жылой забудовы[1].
Аднатыпны 5-павярховы дугападобны ў плане будынак з бакавымі крыламі, якія разыходзяцца ў напрамку праспекта і вуліцы Захарава. У доме 127 кватэр. На першым высокім паверсе размешчаны магазіны і кафэ. Фасадныя плоскасці падзелены на 2 ярусы шырокімі паясамі, якія праходзяць паміж 1-м і 2-м паверхамі. Ніжні ярус трактаваны больш масіўна, верхні (чатыры паверхі) падзелены раўнамернымі радамі прамавугольных акон і расчлянёны па вертыкалі двайнымі лоджыямі. Вертыкальны рытм чляненняў падкрэслены развітымі ліштвамі. Фасады вырашаны цэласна і адпавядаюць манументальнаму характару забудовы плошчы. Сцены будынка завершаны балюстрадай, над якой размешчаны аб’ёмныя літары апошняга слова фразы «Подвиг народа бессмертен» (бел.: Подзвіг народа бессмяротны). Аконныя праёмы і лоджыі ўпрыгожаны сандрыкамі і франтончыкамі. Пластыку фасадаў узбагачаюць калоны і паўкалоны ў лоджыях, пілястры. У аснову планіровачнай структуры дамоў пакладзена 4-кватэрная секцыя, распрацаваная ў Акадэміі архітэктуры архітэктарамі П. Блахіным і А. Зальцманам. Секцыя мае 3 двухпакаёвыя і адну трохпакаёвую кватэры. Для дамоў была распрацавана 3-кватэрная паваротная секцыя (на месцы выгінаў)[1].
Зноскі
- ↑ а б в У. В. Алісейчык, Т. В. Габрусь, Л. Г. Лапцэвіч. 259в. Жылыя дамы № 37 і 40 // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- У. В. Алісейчык, Т. В. Габрусь, Л. Г. Лапцэвіч. 259в. Жылыя дамы № 37 і 40 // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па праспекце Незалежнасці, 40