Дональд III (кароль Шатландыі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Дональд III, кароль Шатландыі)
Jump to navigation Jump to search
Дональд III Прыгожы
шатл. гэл.: Domnall Bán, Domnall mac Donnchada,
англ.: Donald III
Дональд III Прыгожы
Дональд III, кароль Шатландыі
Royal Arms of the Kingdom of Scotland.svg
кароль Альбы (Шатландыі)
13 лістапада 1093 — май 1094
Папярэднік: Малькальм III
Пераемнік: Дункан II
кароль Альбы (Шатландыі)
12 лістапада 1094 — кастрычнік 1097
Суправіцель: Эдмунд (1094 — 1097)
Папярэднік: Дункан II
Пераемнік: Эдгар
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: каля 1033
Смерць: 1099(1099)
замак Рэскаўбі
Пахаванне:
Род: Данкельдская
Бацька: Дункан I
Маці: Сібіла Нартумбрыйская
Дзеці: Bethoc of Scotland[d]

Дональд III Прыгожы (шатл. гэл.: Domnall Bán, Domnall mac Donnchada, англ.: Donald III the Fair, каля 1033 — 1099) — кароль Альбы (Шатландыі) (10931094, 10941097), сын караля Дункана I.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля гібелі Малькальма III, Дональд III, скарыстаўшыся нявызначанасцю, захапіў Эдынбург і стаў каралём Шатландыі. Тады ж ён выгнаў са свайго двара ўсіх англічан.

Аднак у маі 1094 года Дункан II (сын Малькальма), які прысягнуўся на вернасць Вільгельму II Рудому, з англійскай арміяй пад камандаваннем свайго цесця Гаспатріка Нартумбрыйскага ўварваўся ў Шатландыю і захапіў прастол. Зрынуты Дональд адступіў у горы, дзе аб'яднаўся з Мел Петарам Мак-Леанам, мармэрам Мернса, і падняў паўстанне. Хоць англічане пакінулі двор Дункана, мяцежнікі не супакоіліся і 12 лістапада 1094 года забілі Дункана. Іншыя прэтэндэнты на шатландскую карону былі яшчэ малымі, што дазволіла Дональду зноў умацаваць сваю ўладу.

Праз некаторы час у 1097 годзе Вільгельм Руды падбухторыў маладога прынца Эдгара, які жыў пры яго двары, на захоп шатландскага прастола і даў яму армію для дасягнення гэтай мэты. Адбылася кароткая міжусобная вайна, у выніку якой Дональд III быў зрынуты. На працягу яшчэ двух гадоў ён вёў вайну супраць Эдгара, але ў 1099 годзе быў схоплены, аслеплены і пажыццёва пасаджаны ў замак Рэскаўбі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мак-Кензи Агнес. Рождение Шотландии / Перевод, научная ред., вступит. статья С. В. Иванова — СПб.: Евразия, 2003. — 336 с. — (Clio fundationis). — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0120-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • SCOTLAND, KINGS (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 20 кастрычніка 2011.