Кенет II
| Кенет II | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| шатл. гэл.: Cináed mac Maíl Choluim, англ.: Kenneth II | |||||||
![]() Кенет II, кароль Шатландыі | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Кулен | ||||||
| Пераемнік | Канстанцін III | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 932 | ||||||
| Смерць |
995 |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Мак-Альпіны | ||||||
| Бацька | Малькальм I | ||||||
| Жонка | ірландская прынцэса з Лейнстэра | ||||||
| Дзеці | Малькальм II[d], Boite mac Cináeda[d], Suibne mac Cináeda[d] і Dungal of Alba[d][1] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Кенет II Братазабойца (шатл. гэл.: Cináed mac Maíl Choluim, англ.: Kenneth II, памёр у 995) — кароль Альбы (Шатландыі) (971—995), сын караля Малькальма I.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кенет II стаў каралём Шатландыі ў 971 годзе і адразу ж адправіўся ў паход супраць брытаў і разарыў Стратклайд, магчыма, помсцячы за гібель свайго папярэдніка Кулена. Акрамя гэтага, шатландцы падчас яго кіравання часам нападалі на Нартумбрыю. У 973 годзе Кенет са шматлікімі іншымі брытанскімі каралямі прыехаў у Чэстэр, каб засведчыць пакору Эдгару Англійскаму. Паводле легенды, гэтыя каралі грэблі ў лодцы Эдгара, якая плыла па рацэ Ды. Эдгар усталяваў мяжу паміж Англіяй і Альбай, забраўшы сабе Кумбрыю. Аднак Кенет быў ненадзейным саюзнікам. Каля 980 года ён здзейсніў тры набегі на Англію і разарыў землі аж да Чэшыра.
У 970-х гадах у Шатландыі пачалася міжусобная вайна паміж Кенетам і Амлафам. Вайна доўжылася некалькі гадоў, пакуль Кенет не забіў суперніка ў 977 годзе.
У 995 годзе ў Фетэркарне кароль быў забіты падчас банкета, прыхільнікамі Канстанціна III, пасля таго, як паспрабаваў пазбавіць яго спадчыны і завяшчаць прастол свайму сыну Малькальму II.
Зноскі
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мак-Кензи Агнес. Рождение Шотландии / Перевод, научная ред., вступит. статья С. В. Иванова. — СПб.: Евразия, 2003. — 336 с. — (Clio fundationis). — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0120-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кенет II- SCOTLAND, KINGS (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2012. Праверана 20 кастрычніка 2011.
