Малькальм I

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Малькальм I Руды
шатл. гэл.: Máel Coluim An Bodhbhdercc,
англ.: Malcolm I the Dangerous Red
Малькальм I Руды
Малькальм III, кароль Шатландыі
кароль Альбы (Шатландыі)
943 — 954
Папярэднік: Канстанцін II
Пераемнік: Індульф
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: каля 900
Смерць: 954(0954)
Пахаванне:
Род: Мак-Альпіны
Бацька: Дональд II
Дзеці: сыны: Дуф, Кенет II

Малькальм I Руды (шатл. гэл.: Máel Coluim An Bodhbhdercc, англ.: Malcolm I the Dangerous Red, памёр у 954) — кароль Альбы (Шатландыі) (943—954), сын караля Дональда II.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Малькальм I стаў каралём Шатландыі ў 943 годзе пасля адрачэння ад прастола яго дзядзькі Канстанціна II. У 945 годзе кароль Англіі Эдмунд I захапіў Стратклайд. Узяўшы сабе паўднёвыя вобласці Стратклайда (Кумбрыю), ён дазволіў Малькальму валодаць астатнімі тэрыторыямі ў абмен на дагавор аб саюзе. Хутчэй за ўсё, пры гэтым Дональд III працягваў кіраваць Стратклайдам, але ўжо як васал шатландскага караля. Малькальм працягваў быць саюзнікам Англіі і пасля смерці Эдмунда. У 952 годзе шатландцы здзейснілі набег на Нартумбрыю, якая знаходзілася пад кантролем вікінгаў, і прасунуліся на поўдзень да ракі Тыс, затым вярнуліся назад, прыгнаўшы мноства палонных і рагатай скаціны.

Малькальм I загінуў у 954 годзе, пры здушэнні мецяжу ў Морэі. Ён быў пахаваны на востраве Аяна.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мак-Кензи Агнес. Рождение Шотландии / Перевод, научная ред., вступит. статья С. В. Иванова — СПб.: Евразия, 2003. — 336 с. — (Clio fundationis). — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0120-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • SCOTLAND, KINGS (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 20 кастрычніка 2011.