Дора Захараўна Кроз
Выгляд
(Пасля перасылкі з Дора Кроз)
Дора Захараўна Кроз | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 лістапада 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 снежня 1997 (88 гадоў) |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант |
Пеўчы голас | сапрана |
Дора Захараўна Кроз (12 лістапада 1909, горад Сянно — 8 снежня 1997) — беларуская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Беларускую студыю оперы і балета, Беларускую кансерваторыю. У 1933—1949 гг. салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Валодала голасам прыгожага серабрыстага тэмбру, тонкім музычным густам. Сярод лепшых партый: Марфачка («Алеся» Я. Цікоцкага), Марфа («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Мікаэла («Кармэн» Ж. Бізэ), Джыльда, Віялета («Рыгалета», «Травіята» Дж. Вердзі). 3 іншых партый: Караліна («У пушчах Палесся» А. Багатырова), Руслана («Кветка шчасця» А. Туранкова), Разіна («Сявільскі цырульнік» Дж. Расіні), Алімпія («Казкі Гофмана» Ж. Афенбаха).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кроз Дора Захараўна // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 1. — С. 542.
- Кроз Дора Захараўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — С. 551.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кроз Дора Захараўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»