Дора Пяячавіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дора Пяячавіч
Dora Pejacevic.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 10 верасня 1885(1885-09-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 сакавіка 1923(1923-03-05)[1][2][…] (37 гадоў)
Месца смерці
Краіна Civil ensign of Austria-Hungary (1869-1918).svg Аўстра-Венгрыя
Бацька: Teodor Pejačević[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітарка
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

До́ра Пяя́чавіч (харв.: Dora Pejačević; 10 верасня 1885, Будапешт — 5 сакавіка 1923, Мюнхен) — харвацкі кампазітар, прадстаўнік знатнага старадаўняга харвацкага роду графаў Пяячавічаў. Дачка бана Харватыі Тэадора Пяячавіча.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дора Пяячавіч нарадзілася ў 1885 годзе ў Будапешце ў сям’і харвацкага графа Тэадора Пяячавіча і венгерскай арыстакраткі Ліліі Вай дэ Вая. Яе маці была нядрэннай піяністкай і з ранняга дзяцінства займалася з дачкой музыкай. З 12 гадоў Дора пачатку сама пісаць музыку. У юнацтве яна брала ўрокі ў вядомых музыкантаў свайго часу: у Заграбе з ёй займаўся скрыпкай Вацлаў Гумл, тэорыяй, кампазіцыяй і аркестроўкай — Чырыл Юнек і Драгуцін Кайзер, у Дрэздэне яна займалася кампазіцыяй пад кіраўніцтвам Персі Шэрвуда, у Мюнхене ёй давалі ўрокі Вальтэр Курвуазье (кампазіцыя) і Генры Петры (скрыпка). Была знаёмая са шматлікімі выдатнымі дзеячамі культуры свайго часу — асабліва цесныя сяброўскія сувязі ўсталяваліся ў яе, пачынаючы з 1914 года, з пісьменнікам Карлам Краусам (Пяячавіч паклала на музыку шэраг яго вершаў, была адданай чытачкай яго часопіса, пад яго ўплывам захапілася левай публіцыстыкай у дыяпазоне ад Аляксандра Герцэна да Карла Каўцкага; Краус апеў Пяячавіч у некалькіх вершах).

Бюст Доры Пяячавіч у Нашыцах

З пачаткам Першай сусветнай вайны пераехала ў радавы замак у Нашыцах і прысвяціла сябе клопату аб параненых. У 1921 годзе выйшла замуж за Отамара фон Лумбэ, але праз два гады памерла ў Мюнхене ад ускладненняў пасля цяжкіх родаў. Пахавана ў фамільным палацы Пяячавічаў[hr] у Нашыцах.

Біяграфіі Доры Пяячавіч прысвечаны апошні фільм вядомага рэжысёра Звоніміра Беркавіча «Графіня Дора» (Kontesa Dora, 1993 год).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дора Пяячавіч лічыцца адным з найбуйнейшых харвацкіх кампазітараў. Яна з’яўляецца аўтарам 58 твораў, напісаных галоўным чынам у познерамантычным стылі.

Цэнтральны твор у спадчыне Пяячавіч — Сімфонія фа-дыез мінор (1916—1917), упершыню выкананая ў Дрэздэне 10 лютага 1920 г. (дырыжор Эдвін Лінднер), — лічыцца першай сучаснай сімфоніяй у харвацкай музыцы. Ёй належаць таксама канцэрт і канцэртная фантазія для фартэпіяна з аркестрам, шэраг камерных ансамбляў (фартэпіянны квінтэт, фартэпіянны квартэт, фартэпіяннае трыа, два струнныя квартэты), дзве скрыпічных і адна віяланчэльная санаты, розныя фартэпіянныя п’есы, песні (у тым ліку на словы Фрыдрыха Ніцшэ, Райнера Марыі Рыльке, Рыкарды Гух).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Dora Pejačević // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Dora Gräfin Pejacevic // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Dora Pejačević // Hrvatski biografski leksikon — 1983.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Kos, Koraljka. Dora Pejacevic. Zagreb: The Croatian Music Information Centre, 2008.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]