Дружнянка
Выгляд
Дружнянка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 15 км |
Басейн | 73 км² |
Вадацёк | |
Выток | возера Рудавец |
• Вышыня | 151,4[1] м |
• Каардынаты | 55°32′11,60″ пн. ш. 27°11′15,20″ у. д.HGЯO |
Вусце | возера Дрывяты |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Ахрэмаўцы |
• Вышыня | 129,8[1] м |
• Каардынаты | 55°34′46,90″ пн. ш. 27°05′29,40″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,5 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Заходняя Дзвіна |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раён | Браслаўскі раён |
— выток, — вусце |
Дружня́нка — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне Заходняй Дзвіны.
Даўжыня ракі 15 км. Плошча вадазбору 73 км². Выцякае з возера Рудавец, цячэ ў межах Браслаўскай грады, працякае праз возера Дружна[2]. Упадае ў возера Дрывяты з паўднёвага ўсходу каля вёскі Ахрэмаўцы. Рэчышча ў высокай і нізкай плыні каналізаванае. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 м/км.
Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. У басейне ракі азёры Золва, Сярэднік, Шылава, Паддворнае.
Зноскі
- ↑ а б Ліст карты N-35-19. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г. Архівавана 1 мая 2013.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 215. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17, 47. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)