Дружна
| Дружна | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Даўжыня | 0,44 км |
| Шырыня | 0,32 км |
| Плошча | 0,1 км² |
| Аб’ём | 0,00003 км³ |
| Даўжыня берагавой лініі | 1,21 км |
| Найбольшая глыбіня | 0,4 м |
| Сярэдняя глыбіня | 0,3 м |
| Гідралогія | |
| Салёнасць | 0,18 ‰ |
| Басейн | |
| Упадаюць | Дружнянка |
| Выцякаюць | Дружнянка |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
Дру́жна[1] — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дружнянка (працякае праз возера).
Плошча паверхні возера 0,1 км². Даўжыня 0,44 км, найбольшая шырыня 0,32 км, даўжыня берагавой лініі 1,21 км. Найбольшая глыбіня 0,4 м, сярэдняя 0,3 м. Аб’ём вады 0,003 млн м³. Плошча вадазбору 18,4 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 3—8 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя. Дно возера плоскае, выслана сапрапелем (сярэдняя магутнасць адкладаў каля 8,5 м)[1]. Возера дыстрофнае, слабапраточнае. Зарастае цалкам. Сярод раслін — чарот, эладэя, разак, рдзесты, харавыя водарасці. Водзяцца шчупак, карась, лінь і іншыя рыбы.
Узровень вады ў возеры панізіўся на 1,5 м у выніку меліярацыі ў 1930—1950 гадах[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мыслівец І. А. Дружна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)]
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)
