Дуброўка паўзучая
| Дуброўка паўзучая | |||||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
|
Potentilla reptans | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
Лапчатка паўзучая[1] (Potentilla reptans) — від кветкавых раслін роду Дуброўка (Potentilla) сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая расліна 10—70 см даўжынёй. Сцёблы ляжачыя, з парасткамі, паўзучымі або якія сцелюцца. Лісце складаецца з 5—7 лісточкаў. Вышыня 10-15 см. Сцёблы неразгалінаваныя, укараняюцца. Лісце чарговае, ад доўгачарашковага да амаль чарашковага. Лісточкі ад эліптычных да зваротнаяйкападобных, буйна зубчастыя, зялёныя з абодвух бакоў. Прылісткі вузка эліптычныя, востраканцовыя[2].
Кветкі 18—25 мм у дыяметры, адзінкавыя, рэдка па 2, на доўгіх (3,5—8,5 см) прамастаячых кветаножках у пазухах. Вяночак радыяльна сіметрычны, ярка-жоўты, пялёсткаў 5, з вышчарбленай верхавінай, даўжынёй 8—12 мм, удвая даўжэй, чым чашачка. Чашачка 5-дольная. Тычынак 20. Плады — шэра-карычневыя сямянкі, некалькі разам[2].
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджаны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, Эфіопіі, Эрытрэі, Канадзе, ЗША.
Ва Украіне расце ў сырых месцах, на лугах і сярод кустоў на ўсёй тэрыторыі.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Парасткі
- Лісток
- Кветка
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 105. — 160 с. — 2 350 экз.
- 1 2 luontoportti.com. (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Траццякоў Д. І. Дуброўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 231. — 522 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Лапчатка ползучая — Potentilla reptans: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Potentilla reptans L. // ИАС «ООПТ России» (руск.)